Вайна55

У Дзярждуму Расіі ўнеслі законапраект аб заснаванні звання «Горад-герой спецыяльнай ваеннай аперацыі»

Законапраект аб заснаванні звання ўнесла фракцыя ЛДПР. Пра гэта паведаміў яе кіраўнік Леанід Слуцкі.

Як заяўляецца, гэты статус змогуць атрымаць гарады, жыхары якіх «унеслі значны ўклад у выкананне задач у ходзе ваеннай аперацыі ва Украіне ў ДНР і ЛНР з 24 лютага 2022 года і ў Запарожскай і Херсонскай абласцях з 30 верасня 2022 года».

«У гарадах-героях будуць устаноўлены памятныя стэлы з выявай герба горада, а таксама з'явяцца музеі, прысвечаныя гераічным подзвігам і стойкасці жыхароў падчас СВА», — напісаў Слуцкі ў Telegram.

Улічваючы, што баявыя дзеянні праходзяць на тэрыторыі Украіны, «гарадамі-героямі СВА» стануць тыя, што былі найбольш разбураныя расійскімі войскамі, напрыклад, Марыупаль, Валнаваха ці Бахмут.

Каментары5

  • Улад
    03.07.2023
    Тяжка адразу зразумець, што гэта: цынічны здзек ці псіхічная хвароба.
  • Янка
    03.07.2023
    Гарадамі-героямі (або іх эквівалентамі) прынята называць гарады, якія здейснілі моцны супраціў агрэсару. Таму Марыўпаль, які героі-азоўцы трымалі ў аблозе 2.5 месяца, або нязломны Чарнігів, які утрымаўся ў аператыўнай аблозе расейцаў, або Херсон, жыхары якога ва ўмовах рэпрэсій працягвалі масавы супраціў, нягледзячы на хуткую страту горада ў выніку здрады мясцовага начальства - цалкам заслужана атрымалі гэтыя званні.
    Якім гарадам і па якіх чынніках прапануе раздаваць званні Слуцкі, які так і ня стаў супастаўным нашчадкам крыклівага і фрыкаватага партайгеноссе Жырыка - незразумела.
  • Paliašuk
    03.07.2023
    Шмякiно - горад-герой. А Растову-на-Доне - анафема за падкормку мяцежных апрычнікаў, і аддаць на рабаванне харобрым і хутка рэагуючым тык-ток воінам Каўказа.

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць