Грамадства55

Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

Аляксандр Івулін прайграў заклад пісьменніку Сашу Філіпенку і вымушаны быў выканаць заданне — пазваніць прапагандысту Андрэю Мукавозчыку, расказаць пра тое, што думае вярнуцца ў Беларусь, і спытацца пра працу.

Alexander Ivulin and Sasha Filipenko Аляксандр Івулін і Саша Філіпенка Александр Ивулин и Саша Филипенко
Аляксандр Івулін і Саша Філіпенка падчас размовы з Мукавозчыкам. Скрын відэа «ЧестнОК»

Відэа размовы журналіст апублікаваў на ютуб-канале «ЧестнОК».

Івулін пазваніў прапагандысту і спытаў, ці ёсць у яго шанцы вярнуцца і ўладкавацца на працу ў «СБ. Беларусь сегодня» ў аддзел спорту. Ён адзначыў, што Мукавозчык для яго «заўсёды быў маральным арыенцірам, камертонам».

«Шанцы ёсць заўсёды. Надзея памірае апошняй», — адказаў на пачатку размовы Мукавозчык і спытаўся, ці не запісваецца іх размова. На гэта ён атрымаў станоўчы адказ.

Прыводзім далейшы дыялог.

— Я не сачыў за вашай творчасцю моцна, шчыра скажу, — адказвае Мукавозчык. — Я маю на ўвазе, што не сачыў за вашай творчасцю апошніх часоў.

— Ну, пакуль я з Аляксандрам Хацкевічам пагаварыў. Ведаеце такога футбаліста? — спытаў Івулін.

— Так. Зразумела. Якія вы яму пытанні задавалі і пра што была гутарка?

— Мы пра Беларусь гаварылі многа, пра футбол наш. Як вам, дарэчы, наш футбол?

— Ахаха. Мне цяжка адказваць на гэтае пытанне.

— Наколькі вам патрэбныя ў «СБ» кадры?

— Пппфф. Настолькі, каб вось проста браць чалавека з вуліцы ці, напрыклад, надта адчуваць патрэбу ў журналісце Івуліне — вось настолькі нам кадры не патрэбныя. Але, паколькі вы чалавек не бясталентны, то, з іншага боку, я зноў выкажу сваё меркаванне.

Па-першае, я лічу, што таленту заўсёды можна знайсці неабходны ўжытак. Па-другое, для таго ўласна Богам і дадзеная маладосць, каб рабіць памылкі і на іх вучыцца. Я бы хацеў з вамі паразмаўляць вочы ў вочы і зрабіць свае высновы, ці сапраўды вы нешта ўразумелі, нешта зразумелі за гэты час ці не.

— Так, як я разумею, гэта як кейс з Раманам Пратасевічам атрымліваецца? Ён усвядоміў, асэнсаваў, зразумеў.

— Ён памілаваны нашым, маім вярхоўным галоўнакамандуючым. Абмяркоўваць загад вярхоўнага я не хачу, не буду. І гэта дакладна не ваш выпадак. Я не бачу пярэчанняў вашаму вяртанню. Я нават не бачу пярэчанняў вашай рабоце ў «СБ».

— У мяне ёсць яшчэ таварыш — Саша Філіпенка. Ён калонкі класныя піша. Мо і яму атрымалася б таксама…

— Філіпенка? Гэта які блудны сын?

— Былы сын, былы («Былы сын» — гэта раман пісьменніка Сашы Філіпенкі. — НН).

— Гэта які нібыта пісьменнік? Швейцарыя. «Чырвоны крыж». Усё вось гэта вось?

— Ну так. Яго кнігі ў Аўстрыі перакладаюць на нямецкую. Ну фашыст такі.

— «Фашыст» гэта вы сказалі, а не я. З Сашам Філіпенкам — не. У мяне размова з ім была б іншай. Не такой, як з вамі.

Чытайце яшчэ:

Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі 

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

Каментары5

  • Ян Норман
    04.07.2023
    Малайцы хлопцы,што казаць.Хіба што адно пытанне-вось падскокваць,дрыгацца і адчайна "дзэкать і шьшекать" на акупацыйнай мове з "чыжоўскім акцэнтам"-гэта неабходныя рэчы,так бы мовіць уваходны білет у прафэссію "Беларускі блогер"?
  • Квапны з вапны
    04.07.2023
    А хто такi Iвулiн? А насамрэч, трэба ехаць дахаты, а не швэндацца па Аустрыях. Толькi дома можа тварыць пiсьменнiк, хоць гэны Саша напэуна кепскi пiсьменнiк, бо былых сыноу не бывае
  • Пан Усялян
    05.07.2023
    Квапны з вапны, выпіў - закусі...

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць