Свет66

У Кіеве ў судзе Шаўчэнкаўскага раёна абвінавачаны падарваў сябе

Мужчыну, які зрабіў падрыў, звалі Ігар Гумянюк. Ён некалі ваяваў у добраахвотніцкім батальёне «Січ», а ў турму патрапіў пасля таго, як у 2015 годзе кінуў гранату ў супрацоўнікаў украінскай Нацгвардыі перад Вярхоўнай Радай.

Ігар Гумянюк

Ігара Гуменюка даставілі ў Шаўчэнкаўскі суд на судовае пасяджэнне. У выніку падрыву ён загінуў на месцы здарэння.

Адвакат Гуменюка Аляксандр Свірыдоўскі паведаміў, што яго падабароннаму, які ўжо знаходзіцца ў СІЗА амаль 8 гадоў, працягнулі арышт. У момант выбуху ён знаходзіўся ў канцылярыі разам з канвойным.

Паводле адваката, Гумянюк пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну прасіў аб вызваленні з-пад варты, каб адправіцца на фронт, але яму адмовілі.

Паведамляецца, што ў судзе Гумянюк зайшоў у прыбіральню, дзе, імаверна, ягоныя сябры схавалі выбуховыя прыстасаванні. Намерам Гуменюка, відаць, было ўцячы з-пад варты. На перамовы з праваахоўнікамі ён не ішоў, кідаўся ў іх выбуховымі прыладамі, двое паліцыянтаў пацярпелі. Але і сам абвінавачаны не змог выйсці з будынка, забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў, дзе падарваў сябе.

Пад варту Ігар Гумянюк патрапіў пасля таго, як 31 жніўня 2015 года пасля ўхвалення Вярхоўнай Радай Украіны ў першым чытанні прэзідэнцкага законапраекта аб унясенні зменаў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі ўлады каля будынка парламента нібыта кінуў у праваахоўнікаў баявую гранату. У выніку гэтага загінулі тры нацгвардзейцы, а пацярпелі больш за 140 чалавек. 

Каментары6

  • гоблен
    05.07.2023
    Уркаина) в войне с Россией они, похоже, победят. Потом Европа про них быстро забудет и начнётся козацкая вольница
  • Common sense
    05.07.2023
    Глупец. Децентрализация это наилучший закон который приняли в Украине за все время независимости. Только враг или глупец мог протестовать против него.
  • Жвір
    05.07.2023
    Хойнікі, што незразумела? пасьля таго ўчынку, калі ён кінуў гранату ў натоўп, яму нельга было даверыць зброю, нават блізка да яе падпускаць. Які яму фронт?..

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць