Усяго патроху

Журналістам на саміце НАТА дораць чыпсы скандальнага вытворцы, лыжку мёду і цішоткі з іранічнымі надпісамі пра Вільню

Журналісты, акрэдытаваныя на саміт НАТА ў Вільні, атрымліваюць па два пакункі падарункаў. У іх зазірнулі журналісты «15min.lt».

Падарункі журналістам, акрэдытаваным на саміце НАТА. Фота: «15min.lt»

Журналісты, якія прыязджаюць у будынак Litexpo, дзе будуць збірацца лідары заходніх краін, атрымліваюць па два пакеты падарункаў. У адным — розныя прадукты, сярод якіх — два пачкі чыпсаў Chazz. Гэтым разам — са смакам халадніку і ўкраінскага баршчу. Але раней літоўскі вытворца стаў скандальна знакамітым не толькі ў Літве, калі выпусціў чыпсы са смакам похвы і чэлеса.

Таксама ў пакунках для журналістаў — бутэлька вады, бярозавы сок, ягадныя прысмакі, цёмны шакалад з украінскім гербам на ўпакоўцы, маленькая лыжка мёду.

Акрамя таго, журналісты атрымалі цішоткі з надпісам з аднаго боку «Я не ведаў, дзе Вільня. На шчасце, там праходзіў саміт НАТА» і надпісам «Вільня неверагодна цудоўная» — з іншага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць