У МЗС РФ паведамілі, што іх пагрозы атакаваць судны ў Чорным моры насамрэч трэба трактаваць так, нібыта Расія пры патрэбе будзе ладзіць іх агляд, каб высветліць, што за груз тыя судны перавозяць.

Фота: vecteezy.com
Нагадаем, што пасля нядаўняга выхаду са збожжавай угоды Расія прыгразіла, што будзе разглядаць караблі, якія накіроўваюцца ва ўкраінскія парты, як ваенныя цэлі.
Украінскі бок адказаў аналагічным чынам і заявіў, што гатовы тапіць караблі, якія ідуць у парты Расіі і акупаванага Крыма.
Каментары