Беларусь і Расія плануюць стварыць у акупаваным Крыме сумесны флот
«Хочам разам лавіць рыбу ў Чорным і Міжземным моры».

Беларусь і Расія захацелі стварыць агульную рыбалоўную флатылію. Асноўная яе база будзе знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме. Пра гэта 11 ліпеня паведаміла выданне «Вести Крым».
Расійскае выданне прыводзіць словы аднаго з прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Міхаіла Саломенцава, які расказаў аб працэсе абмеркавання гэтай ініцыятывы з беларускім бокам.
«Яшчэ адна цікавая тэма, якую мы абмяркоўваем, — гэта будучае стварэнне сумеснай беларуска-расійскай рыбалоўнай флатыліі, якая будзе размяшчацца ў Крыме. Гаворка ідзе пра лоўлю рыбы ў Чорным, Міжземным моры і нават каля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі», — заявіў прадстаўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Крыма.
Нагадаем, што сёння ў Беларусі пачаліся дні Крыма, падчас якіх запланаваны перамовы па палітычных і эканамічных пытаннях. У прыватнасці, ужо было абмеркавана пытанне аб пастаўках крымскага віна ў Беларусь.
Каментары