Грамадства66

Вярхоўны суд ліквідаваў Кансерватыўна-хрысціянскую партыю

Паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, палітычная структура «знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі» на аснове рашэння Вярхоўнага суда ад 20 ліпеня.

Фота: Еўрарадыё

Раней паведамлялася, што ў гэты дзень адбудзецца пасяджэнне Вярхоўнага суда паводле адпаведнага пазову Міністэрства юстыцыі. Пазоў мусіла разглядаць суддзя Валянціна Кулік, якая знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ была створаная пасля расколу Беларускага народнага фронту ў 1999 годзе. Яе заснавала тая частка сяброў раней адзінага БНФ, якая заставалася вернай стваральніку Фронту Зянону Пазняку, які да таго часу ўжо тры гады знаходзіўся ў эміграцыі. Афіцыйна зарэгістравана партыя была 28 лютага 2000 года, і да сёлетняй рэгістрацыі праўладнай «Белай Русі» гэта быў апошні выпадак рэгістрацыі новай палітычнай партыі ў лукашэнкаўскай Беларусі. Іншым ахвотным гэта зрабіць Мінюст паслядоўна адмаўляў, пераважна з надуманых прычын.

13 ліпеня гэтага года 79-гадовы лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк заяўляў, што патрабаванне абноўленага закона «Аб палітычных партыях», згодна з якім для рэгістрацыі партыі неабходна не адна тысяча, як раней, а пяць тысяч членаў, «невыканальнае не толькі ў Беларусі, але нават у Францыі».

Каментары6

  • Дыназаўр
    22.07.2023
    А БНФ Вячоркі прайшоў рэгістрацыю?
  • Алесь
    22.07.2023
    Ветеран, можа яно і так, але заставацца нават малазаўважнай ва ўмовах бутафорскай шматпартыйнасці суполкай - гэта іх права. І дакладна не справа рэпрэсыўнага калабарацыянісцкага рэжыму знішчаць старэйшыя палітычныя арганізацыіі грамадскія аб'яднанні, якія мелі датычэнне да аднаўлення і станаўлення маладой беларускай незалежнасці ў пачатку 90х гадоў XX стагоддзя. Дарэчы, дэпутат Лукашэнка быў аднім з нешматлікіх, хто не галасаваў за дэкларацыю незалежнасці.
  • B.N.F.
    23.07.2023
    Сьмешныя, наш гурт як быў, так і дзейнічае, . Быццам вы раней нас дазвалялі, стратэгі хрэнавыя.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць