Усяго патроху88

Канец эпохі: Ілан Маск плануе замяніць птушку з лагатыпа Twitter на літару Х

Пасля таго, як Ілан Маск купіў Twitter, сацсетку чакае чарговая змена.

Знакамітую сінюю птушку з лагатыпа Twitter мільярдэр хоча замяніць на літару Х. Новы знак, як сцвярджаецца, будзе сімвалізаваць унікальнасць і недасканаласць людзей.

Ілан Маск купіў Twitter у мінулым годзе. Пасля гэтага ў сацсетцы зрабілі платнай сінюю птушку верыфікацыі. З красавіка ў тых акаўнтаў, якія раней атрымалі птушкі, але не плацілі за іх, птушак сталі забіраць.

Маск увёў таксама ліміт прагляду твітаў за суткі. Спачатку лічбы называліся такія: верыфікаваныя карыстальнікі, якія набылі падпіску за восем даляраў, маглі прачытаць за дзень шэсць тысяч твітаў, неверыфікаваныя — 600 твітаў, у той час як новыя карыстальнікі без верыфікацыі — усяго 300 твітаў. Пазней суадносіны тройчы змяняліся. Апошняе абнаўленне — 10000 / 1000 / 500. 

Маск тлумачыў рашэнне ўвесці квоты барацьбой з «экстрэмальным узроўнем» збору даных і маніпуляцый сістэмы.

Каментары8

  • дочка Максима Дизайнера
    23.07.2023
    понимайти, Маск, это по ходу действительно конец эпохи
    )
  • Месяц
    23.07.2023
    Чему толькі Х? Хай бы ужо не саромеўся ды адразу Z ляпіў бы...
  • Пацісканьне плячыма
    24.07.2023
    Проста яшчэ адзін доказ таго, што гэты «геній» ня геній.

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць