Грамадства

«Фядыніч нармальна, а вось у Арэшкі праблемы» — невясёлыя навіны ад палітзняволеных прафлідараў

«Народная Воля» вырашыла даведацца, што чуваць пра зняволеных прафсаюзных актывістаў.

Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснёў, Вацлаў Арэшка. Фота: spring96.org

Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім былі затрыманы 19 красавіка 2022 года.

Іх абвінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342), а Ярашука таксама — у закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

У выніку Аляксандр Ярашук асуджаны на 4 гады калоніі, Сяргей Антусевіч — на 2 гады, Ірына Бут-Гусаім — на 1,5 года калоніі.

У студзені гэтага года таксама вынеслі прысуды яшчэ некалькім прафсаюзным дзеячам: Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснёў атрымалі па 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Вацлаў Арэшка — 8 гадоў.

Спробы аспрэчыць прысуды праз Вярхоўны суд выніку не прынеслі. Такім чынам, змякчыць рашэнні папярэдніх судовых інстанцый нікому не ўдалося. Да разгляду апеляцый фігуранты «прафсаюзнай справы» знаходзіліся ў розных СІЗА, пасля чаго іх накіравалі ў калоніі.

Генадзь Фядыніч, напрыклад, знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі, Аляксандр Ярашук і Вацлаў Арэшка — у Шклоўскай ПК №17, Сяргей Антусевіч — у Магілёўскай папраўчай установе.

Блізкія Аляксандра Ярашука па-ранейшаму адмаўляюцца размаўляць з прадстаўнікамі СМІ, лічаць, што «гэта можа нашкодзіць Аляксандру Ільічу».

Тым не менш, паводле некаторай інфармацыі, трымаецца ён бадзёра, хаця са здароўем ёсць пэўныя праблемы.

«Блізкія Генадзя Фядыніча чакаюць з ім у жніўні кароткатэрміновага спаткання, — кажуць сябры прафсаюзных дзеячаў. — 31 ліпеня Генадзю Фёдаравічу споўніцца 66 гадоў, таму сустрэча з роднымі будзе цудоўным падарункам да дня нараджэння. Хаця і з невялікім спазненнем.

Натуральна, што ўзрост у Фядыніча такі, што лепш праводзіць час на лецішчы ці ў санаторыі, але добра яшчэ, што апошнім часам у яго няма ў калоніі абвастрэння старых хваробаў. Як вядома, у Генадзя Фёдаравіча — цукроўка, але пачуваецца ён больш-менш нармальна».

Былыя калегі Фядыніча мяркуюць, што ў калоніі ён не працуе, бо знаходзіцца на пенсіі, хаця дакладнай інфармацыі пра гэта няма.

«Наколькі вядома, у Васіля Бераснёва таксама плануецца спатканне з блізкімі, а вось у Вацлава Арэшкі — праблемы, — дадаюць суразмоўцы. — Па-першае, у яго досыць дрэнны зрок, які толькі горшае. Свайго часу на вачах яму нават рабілі аперацыю. Па-другое, Вацлаву па-ранейшаму даюць спагнанні, а таму забараняюць і сустрэчы, і перадачы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць