Грамадства2424

Пра жыццё ў Швейцарыі, разрыў з мужам і пра тое, чаму прайграў мірны пратэст — глядзіце новы «Ток» з БЧБ-нявестай Інай Зайцавай

Іна Зайцава стала вядомая на ўсю Беларусь, калі размалявала сваю вясельную сукенку ў колеры бел-чырвона-белага сцяга і выйшла ў ёй на пратэст. Пасля затрымання Іна была вымушаная з дзецьмі і мужам выехаць з Беларусі ва Украіну, дзе сям’я набыла дом. Аднак пасля пачатку вайны ёй адмовілі працягнуць дазвол на жыхарства, таму Іна з сям’ёй зноў была вымушаная бегчы. Гэтым разам — у Швейцарыю. 

У вялікай гутарцы «Ток» Іна распавядае пра жыццё ў кантоне Люцэрн і пра тое, колькі зарабляе на прыбіранні кватэр. Дзеліцца горкім досведам булінгу свайго дзіцяці ў інтэграцыйным класе. Расказвае, чаму, даведаўшыся пра анкалогію, не зламалася. Тлумачыць, з-за чаго прайграў мірны пратэст, і абураецца пазіцыяй тых, хто сёння кпіць з маршаў дзяўчат з кветкамі. Кажа пра сваю сям’ю, пра тое, чаму распаўся шлюб і чаму, нягледзячы ні на што, глядзіць у будучыню з аптымізмам. 

00:00 — вырвана з кантэксту

00:48 — калі зразумела, што не падтрымлівае Лукашэнку

03:01 — пра раён Сокал, дзе жыла і была назіральнікам

05:59 — як паўплываў на погляды муж

08:57 — як сілавікі выманілі, каб затрымаць

13:49 — як начальнік ІЧУ адабраў сукенку

16:41 — што даў турэмны досвед

20:02 — пра мірны пратэст і чаму ён прайграў

24:27 — у чым сіла беларускіх жанчын

26:55 — як прымусілі кінуць дом ва Украіне і выехаць

33:57 — чаму многія ўкраінцы да вайны падтрымлівалі Лукашэнку

35:57 — чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў

39:23 — пра пераезд у Швейцарыю

43:12 — як зарабляе ў Швейцарыі

49:56 — чаму не змагла быць псіхолагам у Беларусі

52:05 — колькі можна зарабіць на ўборцы ў Швейцарыі і колькі даплачвае дзяржава за дзяцей

55:04 — як сыну быць адзіным беларусам у класе з украінцамі

1:03:06 — пра беларусаў Швейцарыі і навошта акцыі за мяжой

1:05:02 — пра музей свабоднай Беларусі, дзе захоўваецца сукенка-сцяг Іны

ПАДТРЫМАЦЬ МУЗЕЙ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ:

https://mwb.center/donation/

1:07:56 — пра складаныя адносіны бацькоў

1:10:22 — чаму разышлася з мужам

1:15:43 — як нечакана даведалася пра хваробу

1:18:55 — аб чым шкадуе

1:20:21 — стаўленне да Латушкі, Пракоп'ева, Пазняка

Каментары24

  • Міхась
    30.07.2023
    Да, Лука яшчэ не адно жыццё і лес паламае
  • Адроўка
    30.07.2023
    "Заводов рядом не стояло." --  какое пренебрежение к "рабочему человеку"  
      25 лет этих " образованных" всё устраивало, как и Бабарыку,    и    ВДРУГ ПРОСНУЛИСЬ .
      Два бывших начальника   УВД Витебского облисполкома по идеологии присоединились к Ббарыка  --  и таких там уйма.
  • Тодар
    30.07.2023
    Satan, можа хто ведае, што значаць гэтыя словы на рускай:  "ток".... и "шча"?

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць