Грамадства22

На хлопца, які паехаў вучыцца ў Польшчу, завялі крымінальную справу за ўхіленне ад прызыву

Спачатку крыміналкі не заводзілі, але ўмяшалася абласная пракуратура.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

23-гадовы хлопец — студэнт эканамічнага факультэта Вышэйшай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве.

Спачатку, як піша Брэсцкая абласная пракуратура, маладога чалавека знялі з воінскага ўліку на падставе рашэння раённага суда аб прызнанні яго па заяве бацькоў чалавекам, які страціў права валодання і карыстання жылым памяшканнем у сувязі з выбыццём для пражывання за межы тэрыторыі краіны.

Пракуратура вобласці з рашэннем раённага суда не пагадзілася. Яна адзначыла, што хлопец часова пражывае ў студэнцкім інтэрнаце польскага ўніверсітэта і няма інфармацыі, якая пацвярджае, што ён у Польшчы мае пастаяннае месца жыхарства.

Рашэнне раённага суда было апратэставанае пракурорам Брэсцкай вобласці.

Пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае Камянецкі СК.

Каментары2

  • Freddy
    14.08.2023
    какая разница где парень в Польше живет в общежитии или коробке из под телевизора. под какой призыв он попадает если нигде не прописан?
  • Джефф
    05.07.2025
    Этому парню нужно послать Беларусь лесом и просить убежище в Польше. Беларусь - это средневековая страна.

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць