Як паведамляюць Паветраныя сілы Украіны, каля 4-х гадзін раніцы Расія нанесла чарговы ўдар ракетамі паветранага і марскога базавання.

Па захадзе Украіны былі выпушчаны 4 ракеты Х-22 з самалётаў далёкай авіяцыі, 20 ракет Х-101/Х-555 з самалётаў стратэгічнай авіяцыі і 4 крылатыя ракеты «Калібр» з акваторыі Чорнага мора.
У выніку працы СПА было збіта 16 ракет Х-101/Х-555 і «Калібр».
Акрамя таго, зафіксавана восем пускаў зенітных ракет С-300/С-400 па Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях.
Каментары