Свет55

«Перамога народнай справядлівасці». Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагва з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Зімбабвэ

«Праведзеная электаральная кампанія чарговы раз прадэманстравала перамогу ў Зімбабвэ народнай справядлівасці», — напісаў у віншаванні Аляксандр Лукашэнка.

 Эмерсан Мнангагва на выбарчым участку. Фота: AP

Паводле Лукашэнкі, вынікі выбараў сведчаць «аб істотнай падтрымцы» грамадствам палітыкі Мнангагва.

«Пад вашым кіраўніцтвам дзяржава, безумоўна, працягне паступова павялічваць эканамічны, прамысловы, навуковы і культурны патэнцыял, умацоўваць пазіцыі на міжнароднай арэне», — дадаў Лукашэнка.

Ён паабяцаў, што «Беларусь прыкладзе ўсе намаганні, каб вывесці традыцыйна дружалюбныя і даверныя адносіны паміж Мінскам і Харарэ на ўзровень стратэгічнага партнёрства».

Эмерсан Мнангагва, паводле мясцовага ЦВК, пераабраны на другі тэрмін.

«Мнангагва Эмерсан Дамбудза, прадстаўнік партыі ZANU-PF, аб'яўляецца належным чынам абраным прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ», — заявіла кіраўніца ЦВК краіны Прысцыла Чыгумба.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён набраў падчас галасавання 52,6% галасоў зімбабвійскіх выбаршчыкаў.

Апазіцыйны кандыдат і лідар партыі «Грамадзянская кааліцыя за перамены» Нэльсан Чаміза атрымаў 44% галасоў.

Каментары5

  • Лидия Ермошина
    27.08.2023
    ён набраў падчас галасавання 52,6% галасоў зімбабвійскіх выбаршчыкаў.

    всего лишь? это какой-то позор
  • Алек. Ру
    27.08.2023
    Больш нікому лукавыя віншаванні непатрэбныя.
  • Антисоветчик
    27.08.2023
    Чорная ярмошкина процентов маловато нарисовала. Бульбафюрер удивился.😆😉

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць