Меркаванні2424

Беларусь і Украіна былі калоніямі Расіі? А вось і не

На фоне ўсіх апошніх падзей у рэгіёне можна пачуць заклікі разглядаць агрэсіўныя дзеянні Расіі ў адносінах да Беларусі і Украіны праз прызму каланіялізму. Маўляў, Расія — імперыя, і, адпаведна, Беларусь і Украіна — калоніі, якія пацярпелі і цярпяць ад яе дзеянняў. Але ці сапраўды гэта так? — ставіць у фэйсбуку пытанне Максім Маханькоў. 

Помнік Багдану Хмяльніцкаму быў пастаўлены ў Кіеве ў 1888 годзе, за часамі Расійскай Імперыі, на 900-годдзе Хрышчэння Русі

Мне здаецца, што людзі, якія гавораць пра каланіялізм у нашым кантэксце, маюць высакародную мэту — патлумачыць міжнароднай супольнасці праз зразумелыя ёй паняцці і канцэпцыі агрэсіўную і захопніцкую ролю Расіі ў рэгіёне. А таксама стаць часткай зразумелага і папулярнага на Захадзе дыскурсу.

Але, скажу шчыра, аналогіі тут кульгаюць. Беларусь (як і Украіна) не была калоніяй Расіі ў класічным сэнсе гэтага слова. Нам будзе вельмі цяжка «прадаць» міжнароднай супольнасці гэтую тэму так званага каланіялізму ў адносінах да Беларусі і Украіны (асабліва Украіны) з боку Расійскай імперыі.

У розных краінах у розныя часы існавалі розныя формы палітычнай і эканамічнай залежнасці, дамінавання і падпарадкавання.

І не кожная форма залежнасці, дамінавання і падпарадкавання з'яўляецца каланіялізмам.

Калі мы гаворым пра каланіялізм, то для яго характэрны дакладны падзел на метраполію і калоніі. Нічога падобнага не існавала паміж «ядром» Расійскай імперыі і Беларуссю/Украінай. Расійская імперыя не лічыла беларускія землі калоніяй, а ўспрымала іх як частку метраполіі.

Пра Украіну я ўвогуле маўчу — значная частка ўкраінскай эліты ўдзельнічала ў будаўніцтве гэтай імперыі, і яны сябе ніколі не лічылі «інородцамі» ці калоніяй.

Наступны момант: заходнія землі Расійскай імперыі (Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Беларусь) у сваім сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці значна апярэджвалі так званае «рускае ядро» Расійскай імперыі. Па ўсіх паказчыках: і ўзровень пісьменнасці, і тэхналогіі сельскай гаспадаркі, і многае-многае іншае.

Нават індустрыялізацыя ў Расійскай імперыі пачалася ў Польшчы і на Данбасе. Якая ж імперыя будзе праводзіць індустрыялізацыю ў «калоніях»?

Дык, можа, яны і не былі «калоніямі» ў класічным сэнсе гэтага слова? Можа там была нашмат больш складаная мадэль падпарадкавання?

Калі ўжо мы і хочам дастукацца да міжнароднай супольнасці, і прыводзіць нейкія зразумелыя ім аналогіі, то мы былі для Расіі тым, чым былі Уэльс ці Шатландыя для Англіі.

Так, у Уэльсе і Шатландыі таксама агрэсіўна насаджаліся англійская мова, парадкі, англійскае права і г. д. Руйнаваўся мясцовы лад і парадкі. Але яны не былі калоніямі. Як не была калоніяй і Беларусь.

Каментары24

  • Беларус
    30.08.2023
    ЯНКА, Людзі ж не абавязкова ўсё жыццё на адным месцы працуюць. 
  • Вероятный
    30.08.2023
    Калі ставіць у прыклад Англію ды Шатландыю, то можна падумаць, быццам Расея прынесла на зямлю ВКЛ, Польшчы ці Балтыі нейкую вышэйшую цывілізацыю. Але гэта ня так. 

    Таму варта казаць пра акупацыю з працяглай у часе спробай этнацыду. Якая ў выпадку Беларусі хутчэй удалася, чым не. 
  • Валенты
    30.08.2023
    Усё чакаў, калі аўтар пачне казаць, што ў адносінах да беларускіх земляў каланіяльныя адносіны былі хутчый у палякаў, чымсці ў расейцаў. Пакуль не дачакаўся. Наколькі пакуль?

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць