Грамадства66

Верасень на дварэ, а яблыкі ў Беларусі сталі ўдвая даражэйшымі за бананы

У пачатку лета яблыкі былі даступныя для беларусаў: кіло абыходзілася прыкладна ў 2-3 рублі. Здавалася б, у верасні цана павінна знізіцца. Але ж не.

У Беларусі рванулі цэны на яблыкі. Вельмі папулярная ў народзе садавіна стала такой дарагой, што дазволіць яе сабе можна хіба што з авансу або заробку, піша Tochka.by.

Калаж: Tochka.by

Чытач даслаў у рэдакцыю фота з супермаркета «Еўраопт» у Мінску. Ён паскардзіўся, што ў асартыменце не знайшоў беларускіх яблыкаў, а імпартныя каштуюць «як крыло ад самалёта».

«Яблыкі па шэсць рублёў і даражэй. Добра, калі б зімой, але ў пачатку восені… Адкуль такія цэны? І чаму няма беларускіх яблык?» — задаўся ён рытарычным пытаннем.

Да прыкладу, яблык «Джанагарэд» з Польшчы каштуе ў краме гандлёвай сеткі 5,29 рубля.

Азербайджанскі яблык «Голдэн Дэлішыс» прадаюць па 5,79 рубля за кіло.

Расійскі яблык «Гала» каштуе 5,15 рубля, а «Грэні Сміт» — 8,59 рубля.

Фота: Tochka.by
Фота: Tochka.by

Характэрна, што побач ляжаць імпартныя бананы — эквадорская «экзотыка» прадаецца па 4,19 рубля за кіло.

А што з цэнамі ў дастаўцы?

Трэба адзначыць, што ў «Е-дастаўцы» беларускія яблыкі ёсць і каштуюць яны значна танней за імпартныя.

Да прыкладу, кіло «Антонаўкі» прадаюць па 2,59 рубля за кіло. За мясцовы зялёны яблык просяць 2,72 рубля.

Польскі «Мутсу» прадаюць па 8,20 рубля. Ёсць і рэкардсмен па кошце — нідэрландскі яблык «Канзі» па 16,99 рубля.

Скрыншот: edostavka.by

У дастаўцы «Алмі» знайшлі толькі два віды яблыкаў, і абодва мясцовыя. Беларускі зялёны каштуе па 3,14 рубля, ёсць і танней — па 2 рублі.

У дастаўцы Green было восем відаў яблыкаў. Ад мясцовага «Прамяністага» па 1,99 рубля да імпартнага «Мутсу» па 8,60 рубля.

Скрыншот: green-dostavka.by

Чаму даражэюць яблыкі?

Уплываць на рост кошту яблыкаў могуць розныя фактары, у тым ліку адразу некалькі адначасова. У тым ліку і неўраджай.

Многія беларускія фермеры адзначаюць, што сёлета сады шмат хварэлі, на ўраджайнасці адбілася і засушлівая першая палова лета.

Таксама адзначым, што ўрад са жніўня 2023 года ўвёў забарону на ўвоз у краіну польскіх яблыкаў. Гэтая мера прынятая ў рамках контрсанкцый Мінска супраць «недружалюбных краін».

Прадуктовае эмбарга падоўжанае да 31 снежня 2023 года ўключна.

Каментары6

  • Вадзім
    07.09.2023
    чаму няма беларускіх яблыкАЎ
  • Вадзім
    07.09.2023
    Адзін яблык каштуе 5 р ці кілаграм? Калі кілаграм - то яблык_і каштуюць 5 р. А то нават на трасянцы гучала б прыстойней
  • Сенiк
    07.09.2023
    Усё даражэй чым у Польшчы. А то некаторыя плачуць за засраты лукашысцкi пашчпарт. Накуй ён вам здауся.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць