Свет44

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая (ЦТК) прымусіла агенцтва Reuters выдаліць відэа, дзе зафіксаваны дыялог паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам пра працягванне тэрміну жыцця і магчымасць амаль дасягнуць неўміручасці. Размова трапіла ў эфір падчас трансляцыі вайсковага параду ў Пекіне.

Уладзімір Пуцін, Сі Цзіньпін і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Кітайскі бок заявіў, што мантаж Reuters, маўляў, парушыў умовы ліцэнзіі і «сказіў сэнс» арыгінальных кадраў. Агенцтва атрымала афіцыйнае патрабаванне знішчыць ролік і паведаміць кліентам пра забарону яго далейшага выкарыстання. Reuters пры гэтым настойвае, што журналісцкія стандарты аб’ектыўнасці былі захаваныя.

Чатыроххвіліннае відэа паспела абыйсці сусветныя СМІ.

У ім гучыць фраза Сі Цзіньпіна пра тое, што цяпер людзі жывуць даўжэй, а ў 70 гадоў яшчэ лічацца маладымі. Пуцін адказаў, што біятэхналогіі хутка развіваюцца і праз трансплантацыю органаў чалавек можа дасягаць значна большай працягласці жыцця, нават «неўміручасці». Сі адзначыў, што некаторыя прагназуюць магчымасць жыць да 150 гадоў.

Пазней сам Пуцін пацвердзіў гэты дыялог, згадаўшы, што падобныя тэмы некалі актыўна ўздымаў былы прэм'ер-міністр Італіі, ужо нябожчык Сільвіа Берлусконі. Паводле яго слоў, сучасная медыцына і хірургія даюць чалавецтву шанец спадзявацца на значнае падаўжэнне актыўнага жыцця.

Каментары4

  • Квасъ
    06.09.2025
    Нравится, не нравится - скопытишься, красавица.
  • Белый заяц
    06.09.2025
    У китайцев в 200-х годах до н.э. с императором Цинь Шихуанди произошла трагическая история, связанная с поиском эликсира бессмертия.
  • па путіну бачна даўно што 1-3 гады не болей дыктатару засталося
    06.09.2025
    Квасъ, сталін за 2 дні да смерці таксама разважаў пра свае грузінскія да 100 гадоў гены , па путіну бачна даўно што 1-3 гады не болей дыктатару засталося

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць