Здарэнні55

У Кітаі жанчына ўладкавалася ў 16 кампаній і ні разу не прыйшла на працу за тры гады

Жанчына пад псеўданімам Гуань Юэ прыдумала маштабную ашуканскую схему амаль на $7 мільёнаў.

Ілюстрацыйнае фота. Shannon Fagan / Getty Images

Жанчына пад псеўданімам Гуань Юэ прыдумала маштабную ашуканскую схему амаль на $7 мільёнаў. На забаўны выпадак звярнуў увагу devby.io.

Жанчына ўладкоўвалася на працу ў адно месца і дасылала ў працоўныя чаты фота з гутарак у іншых фірмах, сцвярджаючы, што сустракаецца з кліентамі. Атрымліваючы ўсё больш прапаноў па працы, частку з іх перадавала свайму сябру, які плаціў за паслугі камісійныя.

Ахвярамі ашуканцаў аказаліся сотні кампаній. У студзені паліцыя раскрыла схему зламыснікаў.

Да паліцэйскіх звярнуўся генеральны дырэктар IT-кампаніі, які даведаўся, што адзін з яго супрацоўнікаў адначасова працуе ў іншым месцы. Ён наняў каманду прадаўцоў з васьмі чалавек, аднак пасля трох месяцаў выпрабавальнага тэрміну каманда так і не змагла дамагчыся вынікаў.

Гендырэктар звольніў іх, неўзабаве лідар групы выпадкова падзяліўся ў працоўным чаце фатаграфіяй з іншага месца працы. У выніку па гэтай справе былі арыштаваныя 53 чалавекі.

Працоўнае махлярства стала масавай праблемай у Кітаі. Па розных ацэнках, каля 700-800 груп займаюцца аналагічнымі схемамі.

Каментары5

  • Тапонім
    11.09.2023
    Эх, кітайцы. І дзе вашая хвалёная "лічбавая дыктатура"? У Беларусі такое б не пракаціла. Не прыйшла б супрацоўніца хоць адзін раз на Адзіны Дзень Інфармавання, адразу б выклікалі да намдыра па ідэалогіі і бяспецы.
  • Сярожа
    11.09.2023
    Главное ВВП китайский растет и вот,вот догонит омеригу!!! Нужно немношка подождать!
  • Ад словаў да справы
    11.09.2023
    Гэтыя людзі літаральна зразумелі
    словы "знайдзі занятак па душы - і табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня".))

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія прызналі Палесціну12

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу5

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам10

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа7

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю2

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай16

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць