У Мінску пачалі судзіць былога вайскоўца Кучынскага. Яму інкрымінуюць «здраду дзяржаве» і «акт тэрарызму»
У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка разглядаюць справу супраць Паўла Кучынскага. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Павел Кучынскі
Паўла абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх «здрада дзяржаве», «акт тэрарызму», «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй», піша «Вясна».
Арганізацыя сілавікоў Беларусі «Байпол» у мінулым верасні пісала, што Павел Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў» — «спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі «Байпола» і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксаваліся».
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары