Улада33

Рыхтуецца працэс былога галоўнага фінансавага міліцыянта краіны

Анатоля Грамовіча вінавацяць у стварэнні ў буйной злачыннай арганізацыі.

Экс‑дырэктару Дэпартамента фінансавых расследаванняў прад’яўленае абвінавачанне. Анатоля Грамовіча вінавацяць у стварэнні ў буйной злачыннай арганізацыі. Эпізод адносіцца да ягонай бытнасці намеснікам начальніка КДБ па Брэсцкай вобласці.

Дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоля Грамовіча арыштавалі 15 студзеня 2009 года. Генпракуратура выставіла Грамовічу надзвычай сур’ёзныя абвінавачанні — яму закідваецца стварэнне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт.285 КК). Паводле гэтага артыкула, экс‑дырэктару ДФР пагражае ад 10 да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Матэрыялы гучнай справы датычаць падзеяў 2001 года. На той момант Грамовіч займаў пасаду намесніка начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.

Фурамі праз мытню

Па версіі следства, за перыяд з мая па жнівень 2001‑га праз мытню ў Брэсце ў накірунку Расіі прайшло каля 750 фураў з дарагой мэбляй, камп’ютарамі, вопраткай і абуткам. Увесь гэты груз нібыта быў аформлены ў якасці дробных партый мэблі, што завозіліся фізічнымі асобамі.

А на працягу кастрычніка таго ж года праз мытню «Заходні Буг» пад выглядам тратуарнай пліткі на 319 фурах былі завезеныя камп’ютары і вопратка.

У выніку ў абодвух выпадках бюджэт не атрымаў мытных адлічэнняў больш за 10 і 20 млрд рублёў адпаведна. Паводле следства, у справе былі замешаныя супрацоўнікі мытні (у матэрыялах следства фігуруюць мытныя пасты «Казловічы» і «Заходні Буг», унутраны пункт мытнага нагляду «Брэстзнештранс»), МУС і КДБ, а таксама камерсанты.

Чэкісты прыкрывалі мытнікаў

Справа Грамовіча — адна з шэрагу буйных антыкарупцыйных спраў Генпракуратуры, датычных выяўлення злачынных арганізацый і груповак на заходняй мяжы краіны. На першых пасля арышту прэс‑канферэнцыях чыноўнікі Генпракуратуры рознага рангу заяўлялі, што падазрэнні наконт Грамовіча датычаць чэкісцкага перыяду ягонай кар’еры.

У 2002 годзе яго прызначылі на пасаду дырэктара рэарганізаванага у Дэпартамент Дзяржкамітэта фінансавых расследаванняў. У той час кіраваў Камітэтам дзяржкантролю Анатоль Тозік.

На пасадзе галоўнага фінансавага міліцыянта Анатоль Грамовіч праслужыў да 2006 года, яго адправілі ў адстаўку, а затым і на пенсію ў 2006 годзе, неўзабаве пасля сыходу з пасады Тозіка. Услед за Грамовічам пасадаў пазбавіліся амаль усе ягоныя падначаленыя. Адразу пасля адстаўкі пачаліся размовы пра магчымы хуткі арышт экс‑дырэктара, аднак у рэальныя дзеянні гэтыя размовы ўвасобіліся толькі ў студзені гэтага года.

Сапраўдны чэкіст

Даведацца нейкія падрабязнасці брэсцкай кар’еры Анатоля Грамовіча не так проста. Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Вечерний Брест» Барыс Паўлоўскі не здолеў прыгадаць, ці пісала ягонае выданне пра Грамовіча цягам апошніх васьмі гадоў. «Сапраўдны чэкіст не пакідае па сабе слядоў», — аджартаваўся Зміцер Шыманскі, кіраўнік брэсцкай філіі Партыі БНФ.

З ранейшых інтэрв’ю, якія даваў Грамовіч ужо ў якасці кіраўніка ДФР, можна даведацца, што абодва ягоныя дзяды былі раскулачаныя. Былы галоўны фінансавы міліцыянт захапляўся більярдам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць