Культура

Гурт Sož выпусціў кліп пра вымушанае падарожжа разам з тысячамі беларусаў

«Apošnija Tancory» — першы беларускі кліп, зроблены па тэхналогіі Unreal Engine 5.0, на якой на сённяшні дзень створана вобмаль кліпаў у глабальным свеце. Цяпер і Беларусь не адстае, піша «Будзьма».

Гурт Sož

«Пусты танцпол на філасоўскім параходзе. Пусты танцпол у рэстаране «Галактыка». Апошнія танцоры працягваюць. Беларускае чаканне Калядаў-2023. Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым акіяне», — запрашаюць музыкі на свой «філасофскі параход», які ўжо колькі гадоў нясе іх праз штормы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі.

Песня «Апошнія танцоры» адкрывае дэбютны міні-альбом гомельскіх музыкантаў. Кліп на кампазіцыю стаў працягам супрацоўніцтва з лічбавым мастаком Al Medwedsky, які ў 2020 годзе ўвасобіў дэбют каманды, сінгл Malako, у містычнай анімацыі. Гэтым разам «пятага ўдзельніка» калектыву можна пабачыць у відэа разам з пост-панк музыкамі.

Unreal Engine 5.0 — гульнявы рухавік апошняга пакалення. Гэта моцны інструмент для стварэння відэагульняў і візуальных эфектаў. Ён дазваляе рабіць усё большым і рэалістычным, і нават ствараць цэлы свет.

Sož — электра пост-панк гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад. Гурт выпусціў міні-альбом «Apošnija Tancory», а таксама кліпы «Malako», «Stotis» i «Apošnija Tancory». Цяпер працуе над альбомам, які плануе прэзентаваць на борце рэальнага карабля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв31

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць