Дыпламат прыехаў у Стамбул на сустрэчу паслоў.

Мікалай Кабрынец. Фота: МЗС Расіі
Кіраўнік дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Расіі Мікалай Кабрынец быў знойдзены мёртвым у сваім гатэльным нумары ў раёне Таксім (Стамбул), піша «Украінская праўда».
Дыпламат прыехаў у Стамбул на сустрэчу паслоў. Калегі расіяніна спрабавалі да яго датэлефанавацца пасля таго, як той не прыйшоў на ранішнюю сустрэчу. Пасля гэтага супрацоўнікі гатэля зайшлі ў нумар Кабрынца і знайшлі яго цела.
Паводле папярэдніх звестак следства, Кабрынец памёр ад сардэчнага прыпадку. Яго цела даставілі ў морг для высвятлення дакладнай прычыны смерці.
Прэс-служба МЗС РФ пацвердзіла звесткі пра смерць Кабрынца, аднак не ўдакладніла, што стала прычынай.
Каментары