Свет1212

«Гэта словы вельмі, вельмі значныя». Дональд Туск перад зваротам да польскага прэзідэнта ўспомніў пра твіт беларуса Слюнькіна

Кіраўнік польскай апазіцыі Дональд Туск у сваім выступленні па выніках парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў Польшчы 15 кастрычніка, сярод іншага працытаваў допіс у твітары былога беларускага дыпламата Паўла Слюнькіна пра важнасць таго, што адбылося цяпер у гэтай краіне 

«Мне 34 гады, я беларус, жыву ў выгнанні ў Польшчы.

Упершыню ў сваім жыцці я ўбачу мірную перадачу ўлады. Да апазіцыі. Пасля дэмакратычных выбараў. Пры яўцы 73% выбаршчыкаў.

Маё пасланне вам — шануйце і абараняйце сваю дэмакратыю. Вы нават уявіць сабе не можаце, які цуд у вас ёсць», — напісаў Слюнькін.

Гэты допіс сабраў больш за 11 тысяч рэпостаў і 3 мільёны праглядаў.

«Малады беларус, які знаходзіцца ў эміграцыі тут, у Польшчы, ён уцёк ад Лукашэнкі, напісаў сёння да нас, да палякаў такія словы, каб мы цанілі гэта, каб дбалі, як толькі можам, пра дэмакратыю. Як напісаў, першы раз у жыцці пабачыў нешта такое, такая яго развага, што магчымая мірная перадача ўлады, што апазіцыя прымае ўладу. Гэта ўсё словы вельмі, вельмі значныя», — адзначыў Туск.

Пасля гэтага ён звярнуўся да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, каб той як мага хутчэй прыняў адпаведныя рашэнні і ініцыяваў працэс стварэння новага ўрада, кіраванага цяперашняй апазіцыяй. Раней з'явілася паведамленне, што Дуда, нягледзячы на агульную перамогу апазіцыі, збіраецца ўсё ж такі прапанаваць фармаваць урад лідару партыі «Права і справядлівасць» Яраславу Качыньскаму. 

Каментары12

  • Сланяра
    17.10.2023
    Вау! Апрача мяне хто яшчэ шчасливы як слон? Цэлага Слюнькина згадали!!!!!!
  • Бобр
    17.10.2023
    Лёлік з-пад Лімасола, голова зашатается!!! Одна рука дала на ребенка 500 злот, другая забрала 600 за коммуналку. Зато люди подержали в руках денюжку 2 недели))
  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.10.2023
    Бобр, чуў я пра яшчэ аднаго такога махляра)) з вусамі такімі, як у таракана, не ўзгадаю, як яго зваць)))

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю36

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю36

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць