Грамадства

За апошні час у Беларусі былі затрыманыя 25 грамадзян Латвіі

Большасць, калі не ўсе гэтыя выпадкі, хутчэй за ўсё, палітычна матываваныя, мяркуе міністр замежных спраў Крыш'яніс Карыньш.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

За апошні час у Беларусі былі затрыманыя ўжо 25 латвійцаў, якім выстаўленыя розныя абвінавачанні, паведаміў міністр замежных спраў Крыш'яніс Карыньш у праграме TV3 «900 секунд», як піша Delfi.lv.

Паводле слоў міністра, большасць, калі не ўсе гэтыя выпадкі, хутчэй за ўсё, палітычна матываваныя.

Карыньш заклікаў жыхароў Латвіі не ездзіць у Беларусь, бо там няма законнасці, і ў выпадку якіх-небудзь непрыемнасцяў латвійскія дыпламатычныя прадстаўнікі не змогуць дапамагчы сваім суайчыннікам.

«У нас цяпер няма дыпламатычных стасункаў [з Беларуссю], у нас няма ніякага ўплыву, таму мы не зможам [дапамагчы]», — сказаў міністр, дадаўшы, што латвійскае грамадства прызвычаілася да ўлады закона і справядлівага суда, але ў Беларусі нічога гэтага няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі3

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна87

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі3

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць