Грамадства1313

Ціханоўская заклікала Еўропу не ісці на ўгоды з Лукашэнкам

Еўропа павінна «рашуча выступіць у падтрымку Беларусі і Украіны», заявіла 28 кастрычніка Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Еўрапарламенце. Верасень 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі шукае любую слабасць у нашым адзінстве, але не можа быць ніякіх угодаў з дыктатарам, які мае дачыненне да ваенных злачынстваў, выкрадання ўкраінскіх дзяцей і тэрору супраць уласнага народа», — напісала палітык на сваёй старонцы ў X.

Заклік Ціханоўскай з’явіўся на фоне апошніх заяў Лукашэнкі на адрас краін Еўрапейскага саюза, танальнасць якіх можна назваць прымірэнчай, звяртае ўвагу «Позірк»

26 кастрычніка Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з Днём прыняцця закона аб пастаянным нейтралітэце, заявіўшы пра ўстойлівую супрацу аўстрыйцаў і беларусаў, «нягледзячы на актыўныя спробы звонку пабудаваць бар’еры і сцены». «Упэўнены, што няпростыя часы мінуць і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеянне і прымножым на карысць абедзвюх краін і еўрапейскага кантынента ўсе дасягненні, напрацаваныя і назапашаныя за апошнія дзесяцігоддзі», — адзначыў ён у пасланні.

У той жа дзень на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам у Мінску Лукашэнка чарговы раз назваў сябе «зацятым прыхільнікам» захавання Еўрасаюза. Паводле яго слоў, ЕС «разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з’яўляюцца моцнымі апірышчамі існавання нашай планеты».

Падчас наведвання Мінскага раёна 27 кастрычніка Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаванне на нядаўніх выбарах, вынікі якіх, верагодна, дазволяць апазіцыі сфармаваць парламенцкую большасць і ўзначаліць урад.

Акрамя таго, ён заявіў, што Беларусь «настроеная на мір з усімі суседзямі і іншымі краінамі і не жадае ваяваць».

Віншуючы чэхаў з Днём дзяржаўнасці 28 кастрычніка, Лукашэнка выказаў меркаванне, што Мінск і Прага сёння маюць магчымасці для «аднаўлення канструктыўнай супрацы ў гандлёвай і гуманітарнай сферах». «Беларускі бок да гэтага гатовы», — адзначыў ён.

Каментары13

  • неотвратимость наказания
    28.10.2023
    на фоне апошніх заяў Лукашэнкі на адрас краін Еўрапейскага саюза, танальнасць якіх

    В Китае, Иране, Зимбабвэ, Сирии, КНДР наворованное не потратишь... 14 лярдов по данным ам. разведки - это очень много. А судьба Коленьки ? Да и окружение из холуёв подпирает, ворчит....Поэтому и вынужден делать такие шаги.
  • Чыкчырык
    28.10.2023
    Не ей решать , пускай решают потенциальные объекты возможной сделки , в данном случае политзаключенные
  • Хітраопы прыхільнік
    28.10.2023
    А што здарылася, чаму гэта адразу прыхільнікам стаў?))
    Няўжо ў валодзькі здароўе зусім слабае стала?))

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць