Свет22

На «пагромным» рэйсе з Ізраіля ў Махачкалу быў прынамсі адзін грамадзянін Беларусі

Расійскае выданне «Детали» апытала дзвюх пасажырак самалёта Тэль-Авіў — Махачкала, якія ўчора перажылі непрыемныя адчуванні ў аэрапорце Махачкалы, калі агрэсіўныя людзі ўварваліся на яго тэрыторыю, каб учыніць пагром у адплату за дзеянні Ізраіля ў Газе. Адна з жанчын таксама запісала відэа, з якога вынікае, што на борце самалёта быў сама меней адзін пасажыр з беларускім пашпартам.

«Аўтобус ездзіў па ўзлётнай паласе, потым збочыў на поле. І там нас дагнаў натоўп. У іх былі сцягі Палесціны. Яны пачалі біць вокны. Аскепкі патрапілі на мяне і сына», — расказала «Деталям» пасажырка А. — Яны ўварваліся ў аўтобус, я паказвала свой расійскі пашпарт, яны правяралі, каб не было грамадзянства [Ізраіля]. Вельмі шмат народу было, яны атачылі аўтобус, білі яго, хісталі».

Іншая ж пасажырка, Н., даслала «Деталям» відэа, на якім чуваць, як нападнікі патрабуюць, каб людзі выйшлі з аўтобуса. Адзін з пагромшчыкаў нецэнзурна лае пасажыраў і крычыць: «Что вы делаете с Палестиной, твари е…. ые!»

Тыя ў адказ крычаць, што яны рускія. А адзін крычыць, што ў яго беларускі пашпарт.

Як звалі таго чалавека з беларускім грамадзянствам і ці адзін такі ён быў на борце, пакуль невядома.

Нагадаем, што праца аэрапорта была парушаная з-за дзеянняў натоўпу, які сабраўся перад будынкам паветранай гавані на фоне прылёту рэйса з Ізраіля. Пасля прарыву на тэрыторыю аэрапорта людзі акружылі самалёт, да месца інцыдэнту прыбыў спецназ. У 22:10 урад Дагестана паведаміў, што ў аэрапорце працуюць сілавікі, а сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Яшчэ праз 10 хвілін аэрадром быў вызвалены ад старонніх.

Падчас пратэстаў пацярпелі 20 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў паліцыі і цывільных асоб, паведамляла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Двое з пацярпелых знаходзіліся ў цяжкім стане, адзін з паліцэйскіх пазней памёр.

СК Расіі распачаў крымінальную справу паводле арт. 212 КК Расіі — масавыя беспарадкі. МУС паабяцала ўстанавіць асобы ўсіх удзельнікаў няўзгодненай акцыі, а таксама тых, хто падбухторваў да распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Каментары2

  • дума о будущем
    30.10.2023
    дичь, дичь.дичь... И куда тянет нас колхозный диктатор.
  • беларуска
    30.10.2023
    не разумею, чаму столькі негатыўных рэакцый да артыкулу пра беларуса. тэарэтычна беларус быў у Ізраіле ў гэтыя часы, а пасьля, калі гэта ўсё пачалося, вырашыў вяртацца дадому. як яму ляцець, на белавіі? якая ня лётае нікуды, акрамя рф? хутчэй за ўсё, ён проста вяртаўся дадому, і ня трэба прывязваць усюды палітычны кантэкст. чалавеку трэба неяк дадому вярнуцца.

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць