Грамадства55

Ларыса Грыбалёва паведаміла, што яна дома. ГУБАЗіК змяніў свой допіс

На старонцы Ларысы Грыбалёвай у фэйсбуку з’явіўся допіс з наступным зместам: «Дарагія мае, я дома, усё добра».

Сёння была інфармацыя пра затрыманне спявачкі.

Трэба адзначыць, што ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК сёння з'явіўся кароткі допіс пра спявачку. «Тикают часики мои … годиков на пару точно», — напісалі сілавікі ў абед. Але пазней абнавілі пост. 

Дадалося лаканічнае:

«Обновление: «Всё нормально, мама, тук-тук-тук-тук-тук-тук…» Ну почти».

Раней Ларыса Грыбалёва трапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.

У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячаў культуры, якія выступілі супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Ларыса Грыбалёва — знакамітая вядоўца і спявачка. Вядомасць яна набыла ў 90-х гадах, калі стала тварам папулярнай праграмы «Усё нармальна, мама!» на беларускім тэлебачанні.

Каментары5

  • Бобр
    01.11.2023
    Хорошо, что Лариса дома. Помню её еще с детства из детской передачи. Не пойму как правоохранители могут переступить через себя и цепляться с надуманными делами к, можно сказать символам , людям эпохи Беларуси: Малеваныч, Лариса, Мирный и другие. Гораздо хуже было бы для страны, еслиб эти люди тогда промолчали на те кадры мордобоя со стороны правоохранителей. Теперь сводить счёты глупо, темболее если хочется перевернуть страницу
  • Ёсік
    01.11.2023
    Бобр , у сёняшніх мусаўцаў адны сымбалы, і яны з вашымі аніяк не сыходзяцца - НКУС, сталін, пуцін, лукашэнка. Паверце, шчэ пачуеце пра затрыманьні родных, сваякоў сённяшніх красаўцаў - гісторыя, як і мода, праз некаторы час паўтараецца.
  • Kažan
    01.11.2023
    Сістэма пачала жраць сама сябе. Зараз яны бяруць усіх, хто скажа хоць нешта супраць. Ўжо нават сваякі здаюць сябе наўзаем. Думаю, што хутка гэта ўсё скончыцца.

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі11

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася6

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову7

Кітай і Расія правялі трэція сумесныя вучэнні па супрацьракетнай абароне ў РФ2

Расіяне масіраваным ударам атакавалі Крамянчуг: у горадзе зніклі электрычнасць, вада і ацяпленне6

Пакаянне за 2020‑ы не дапамагло — канцэртаў «Драздам» не даюць. Гурт спыняе выступы, Карпанаў ідзе ў беларускамоўны стэндап13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі11

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць