Здарэнні

У доме з пано на праспекце Незалежнасці затапіла пяць кватэр

У доме № 143/1 на праспекце Незалежнасці ў Мінску затоплена не менш за пяць кватэр, але іх колькасць можа вырасці. Пра гэта распавёў Мінск-Навінам намеснік дырэктара па эксплуатацыі жылфонду ЖКГ Першамайскага раёна Сяргей Шлыкаў.

Фота: Tut.by

Паводле яго слоў, першая заяўка аб затапленні паступіла 31 кастрычніка ў 21:24. Гарадская аварыйная служба выявіла і лакалізавала цечу стаяка халоднай вады на тэхнічным паверсе. На наступны дзень быў праведзены рамонт, водазабеспячэнне было адноўлена.

У кватэрах часткова адключылі электрычнасць, каб не было кароткага замыкання.

«Цяпер спецыялісты ЖЭУ правяраюць стан праводкі, там, дзе яна высахла, аднаўляюць падачу электраэнергіі», — сказаў Шлыкаў.

Па словах прадстаўніка ЖКГ, пасля поўнага высыхання кватэр будуць складзеныя акты заліцця. Уласнікам прапануюць варыянты кампенсацыі.

«З уласнікамі кожнай кватэры спосаб кампенсацыі будзе ўзгадняцца індывідуальна: калі хтосьці пажадае грашовую кампенсацыю, ЖЭУ прадаставіць яе, калі хтосьці захоча, каб жыллёвая арганізацыя выканала рамонт, ён будзе зроблены»,-сказаў Шлыкаў.

Пра выпадак у доме ў мікрараёне «Усход» стала вядома сёння раніцай, нагадвае Reform.by: у 16-павярховым доме прарвала трубу на 6-м паверсе. У доме адключылі электрычнасць. Жыхары былі вымушаныя эвакуявацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць