Усяго патроху88

Партызанскімі сцежкамі

Як патрапіць на заблакаваны інтэрнэт‑сайт — інструкцыя для «чайнікаў».

Як патрапіць на заблакаваны інтэрнэт‑сайт — інструкцыя для «чайнікаў».

У краіне распрацоўваецца ўказ «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт». Як адзначаюць юрысты, з яго дапамогай створыцца прававая база для блакавання незалежных сайтаў.

Што рабіць, калі вы заўважылі, што сайт «Нашай Нівы» nn.by чамусьці не працуе, хоць усе астатнія веб‑старонкі загружаюцца імгненна?

Праз Новую Гвінею

Самы просты спосаб — выкарыстанне сайта‑ананімайзера ці проксі‑сервера. На старонку газеты трэба будзе заходзіць не наўпрост, а ў абход. Калі «Белтэлекам» заблакуе доступ на сайт для наведнікаў з Беларусі, ананімайзер спачатку злучыцца з серверам у Папуа Новай Гвінеі ці Таіці. Паколькі для гвінейцаў доступ на сайт «НН» наўрад ці будзе зачынены, вы трапіце на старонку газеты. Магчыма, сайт будзе грузіцца даўжэй, чым звычайна, але інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая.

Дзе шукаць ананімайзеры? Дастаткова на любым сайце‑пошукавіку набраць «веб‑проксі» ці «веб‑ананімайзер» — і з’явяцца дзясяткі варыянтаў. Напрыклад, kproxy.com, hideme.ru, spysurfing.com. Працаваць з імі лёгка — на старонцы ў пустым полі набраць nn.by і націснуць Enter на клавіятуры.

Калі нейкі з ананімайзераў не працуе — а закрываюцца яны часта, — варта пашукаць іншы.

І я не я, і ліст не мой

З дапамогай ананімайзера можна і захаваць сваю прыватнасць. Не сакрэт, што для «прасунутых» хакераў нескладана вызначыць, з якога адраса было адпраўлена паведамленне на форум ці электронную пошту. Гэта датычыцца як інтэрнэт‑адрасоў, так і фізічнага месцазнаходжання. У выпадку працы праз ананімайзер, адзіны, на каго ўдасца выйсці, — той самы няшчасны гвінейскі сервер.

Проксі‑серверы падыдуць і тым, хто хоча ашчадзіць трафік — колькасць закачанай інфармацыі. Яны могуць перадаваць дадзеныя ў сціснутым выглядзе. «Распакоўка» ж будзе адбывацца непасрэдна на камп’ютары.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць