Усяго патроху

У Дубровенскім раёне не паляцеў у вырай цалкам здаровы бусел. Вінавацяць людзей

Ад жыхароў вёскі Засценкі ў Дубровенскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яшчэ ў канцы кастрычніка пачалі паступаць трывожныя паведамленні, што адзін з мясцовых буслоў не захацеў адлятаць у вырай разам са сваімі суродзічамі. Людзей хвалявала пытанне, як і дзе бусел будзе зімаваць, бо ўмоў для ператрымкі ў іх няма.

Калі прадстаўнікі інспекцыі разам са спецыялістамі Дубровенскай райветстанцыі выехалі на месца і правялі абследаванне фізічнага стану птушкі, то аказалася, што яна цалкам здаровая. Ляцець жа ў вырай бусел адмовіўся, хутчэй за ўсё, з-за таго, што людзі не першы месяц падкормлівалі яго рознымі дэлікатэсамі.

Акрамя таго, гэтага бусла неаднаразова заўважалі каля аб'ектаў грамадскага харчавання на АЗС, дзе людзі таксама маглі падкормліваць птушку.

У выніку было прынята рашэнне птушку адлавіць, але гэты працэс расцягнуўся на цэлы месяц, бо ў рукі бусел не даваўся, а калі да яго спрабавалі наблізіцца, то адлятаў. І толькі калі тэмпература паветра ўпала ніжэй за нуль і выпаў снег, жыхару вёскі Засценкі Яўгену Масейку ўдалося завабіць яго ў хлеў.Пасля дадатковага ветэрынарнага агляду злоўленага бусла вырашылі адправіць у Віцебскі заапарк.

Людзям жа нагадалі, што выратаванне дзікіх жывёл і птушак, якія трапілі ў бяду, справа высакародная, але пры гэтым не варта забываць, што ў дзікай прыродзе жывёлы і птушкі павінны ўмець самі знаходзіць сабе пражытак. Калі ж пералётных птушак, пачынаючы ад вясны, рэгулярна падкормліваць, то ў іх можа губляцца інстынкт адлёту ў вырай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць