Грамадства66

Імаверна, затрымалі гендырэктара БЕЛАЗа

Некалькі не звязаных паміж сабой крыніц, якія працуюць на БЕЛАЗе, паведамілі «Люстэрку», што затрыманы генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Нікіфаровіч. Пазней стала вядома, што на заводзе актыўна абмяркоўваюць гэтую тэму, аднак ніякіх афіцыйных абвестак дагэтуль не было. Вядома, што кіраўніка на працоўным месцы няма — і невядома, калі ён вернецца, піша «Люстэрка».

Сяргей Нікіфаровіч. Фота: belaz.by

Як распавялі крыніцы, Сяргея Нікіфаровіча затрымалі ўвечары 15 снежня. Суразмоўцы «Люстэрка» сцвярджаюць, што з таго часу топ-менеджар завода знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адна з магчымых прычын — карупцыя.

Пры гэтым афіцыйных паведамленняў аб затрыманні дырэктара БЕЛАЗа не было ні ад сілавікоў, ні ад Аляксандра Лукашэнкі, які любіць самастойна паведамляць пра такія рэзанансныя справы.

У панядзелак, 18 снежня, журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у прыёмную Нікіфаровіча. Там заявілі, што яго на працоўным месцы няма.

— Сяргей Алегавіч на нарадзе, — адказала сакратарка.

У сераду, адказваючы на прамое пытанне, ці затрыманы Нікіфіровіч, сакратарка сказала, што ёй нічога пра гэта не вядома:

— На працоўным месцы Сяргея Алегавіча цяпер няма, але пра тое, што яго затрымалі, я нічога не ведаю. Дзякуй, што сказалі.

21 снежня журналісты распачалі апошнюю спробу знайсці Нікіфаровіча: пад выглядам сакратара аднаго з расійскіх партнёраў прадпрыемства журналістка патэлефанавала ў яго прыёмную і паспрабавала прызначыць сустрэчу.

— Да Новага года дакладна няма. Сяргей Алегавіч у адпачынку. Вось пасля і тэлефануйце, калі ласка, — сказала сакратарка генеральнага дырэктара, параіўшы звязацца пасля 8 студзеня, калі БЕЛАЗ выйдзе з вакацый.

З панядзелка па чацвер таксама спрабавалі датэлефанавацца на мабільны тэлефон генеральнага дырэктара, аднак ён не падняў слухаўку.

Сяргей Нікіфаровіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў Жодзіне. Працоўную кар'еру пачаў на БЕЛАЗе на пасадзе майстра ўчастка. З 2015 па 2017 гады быў намеснікам старшыні Жодзінскага гарвыканкама, затым перайшоў на працу ў Пінскае ААТ «Кузлітмаш», дзе спачатку працаваў намеснікам дырэктара, а пазней узначаліў прадпрыемства. 21 верасня 2020 года яго прызначалі генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-холдынг».

Каментары6

  • Базыль
    21.12.2023
    Няўжо спрабаваў абкрасці Дзіму Лукашэнку і Ганну Сялук?!
  • Я ў мамы прызначаны
    21.12.2023
    І наканавана мне лёсам: хадзіць, сматрэць і падпяваць. Пад ўсяобшчае: "А я ж гаварыў..." і быў БелАЗ а стаў АЗбел і людцы Гаечку падвінцілі, каб пасматрэць які той Bolt іво вязець. Вязець іво ў нявядомыя далі - прам да смаленскае мяжы, а там іво ужэ ўстрычаюць: хто з камянём, хто з кавуном.
  • даведка
    21.12.2023
    Пытался устранить от сбыта белазов семейный подряд из клана Селук?!

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць