Спорт11

Матч за Суперкубак Турцыі, што меўся прайсці ў Саудаўскай Аравіі, адмянілі з-за цытат Атацюрка

З-за палітыкі «Фенербахчэ» і «Галатасарай», відаць, так і не згуляюць у Эр-Рыядзе.

Фота: Murat Akbas / dia images via Getty Images

У Турцыі вар'яцеюць ад футбола: такой зараджанай атмасферы і дзікага шуму на трыбунах, як там, мабыць, няма нідзе ў Еўропе. Тым больш калі супернічаюць найпапулярнейшыя «Фенербахчэ» і «Галатасарай». Нягледзячы на гэта, з камерцыйных меркаванняў Суперкубак-2023 вырашылі правесці 29 снежня ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія), піша Championat.com.

Супраць такога пераезду восенню выступілі абодва клубы. Прычына — 100-годдзе з дня ўтварэння Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе ў выніку распаду Асманскай імперыі.

Вось што заяўлялі прадстаўнікі «Галатасарая»: «Мы хочам, каб людзі паглядзелі матч на землях, якімі яны валодаюць, з нацыянальнай самасвядомасцю. Незалежна ад таго, хто за якую каманду заўзее».

Чыноўнікі не паслухаліся, і гэта прывяло да краху. Каманды ўжо прыляцелі ў Саудаўскую Аравію, як раптам перад самым матчам здарыўся скандал.

Яны планавалі ў гонар важнай даты выйсці на поле пад турэцкі гімн у футболках з выявай першага прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка, а заадно захапіць транспаранты з цытатамі знакамітага палітыка: «Мір дома — мір ва ўсім свеце» і «Наколькі шчаслівы той, хто кажа: «Я турак».

У самы апошні момант, калі да пачатку Суперкубка заставаліся лічаныя хвіліны, арганізатары запатрабавалі адмовіцца ад самадзейнасці. Гасцям гэта, само сабой, не спадабалася, і ў выніку матч адмянілі.

Каманды вяртаюцца ў Стамбул, а турэцкія заўзятары моцна асвісталі прымаючы бок — і за адмену футбола, і за спробу заглушыць музыкай гімн.

Пазней «Фенербахчэ» і «Галатасарай» выпусцілі сумесную заяву:

«Каб адсвяткаваць 100-годдзе нашай рэспублікі і Турэцкай федэрацыі футбола за мяжой, мы арганізавалі працу з нашымі клубамі такім чынам, каб спрыяць павышэнню каштоўнасці брэнда турэцкага футбола і нашых клубаў. Матч за Суперкубак Турцыі, які планаваўся для правядзення ў пятніцу, 29 снежня 2023 года, перанесены на больш позні тэрмін у выніку сумеснага рашэння, прынятага намі з нашымі клубамі, з-за некаторых збояў у арганізацыі. Мы хацелі б падзякаваць федэрацыі футбола і адпаведныя ўстановы і арганізацыі прымаючай краіны за намаганні, якія яны прыклалі на цяперашні момант у арганізацыі Суперкубка».

Каментары1

  • Жвір
    30.12.2023
    І хрэн зь імі.

Цяпер чытаюць

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў1

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак6

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі8

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам33

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку3

Час праходжання беларуска-польскай мяжы дасягае 80 гадзін1

Магілёўскіх дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, адвезлі на мемарыял і прымусілі глядзець «Ідзі і глядзі»33

«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь ВІДЭА1

«На выбарах прэзідэнта я б галасаваў за Латушку». Гутарка з патэнцыйным спікерам КР Арцёмам Бруханам — пра смерць маці, татуіроўкі і Мельнікаву21

Скакалі з 4 метраў: літоўскія памежнікі паказалі, як пакістанцы і афганцы прарываюцца з Беларусі ў Літву ВІДЭА19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў1

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць