Спорт22

У мінскае «Дынама» ўзялі працаваць хакеіста, які пасля траўмы трапіў у інваліднае крэсла. У гэтым Баскаў пабачыў нагоду выслужыцца перад Лукашэнкам

Клуб аб'явіў пра далучэнне 29-гадовага Мікіты Ермачкова ў якасці скаўта. Летась падчас гульні ён атрымаў жудасную траўму, якая паставіла крыж на ягонай кар'еры.

Ермачкоў займаў такую ж пасаду ў федэрацыі хакея Беларусі, цяпер будзе сумяшчаць працу ў зборнай і ў клубе.

Навіну пракаментаваў былы старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў, яго ў тэксце называюць проста «сенатар»:

«Хакейная супольнасць — гэта не толькі сукупнасць прафесіяналаў, аб'яднаных адным заняткам, гэта сапраўдная сям'я, дзе няма месца абыякавасці і дзе, як нас вучыць наш прэзідэнт, кожны падтрымлівае кожнага, незалежна ад супрацьстаяння на хакейнай пляцоўцы».

Мікіта Ермачкоў атрымаў траўму 9 сакавіка 2022 года падчас гульні супраць «Юнацтва». 27-гадовы абаронца наваполацкага «Хіміка» распачынаў атаку сваёй каманды і зрабіў перадачу, але пасля гэтага не ўтрымаў раўнавагу і на высокай хуткасці ўляцеў спінай у борт арэны.

Пасля гэтага хлопец не здолеў сам стаць на ногі і пакінуў лядовую пляцоўку на насілках. Мікіту адвезлі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, дзе паставілі дыягназ: пералом пазванка груднога аддзела хрыбта, удар спіннога мозгу, чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозга, ніжняя параплегія (параліч ніжніх канечнасцяў) і некаторыя спадарожныя пашкоджанні.

Хлопец трапіў у аддзяленне рэанімацыі і ў гэты ж дзень прайшоў праз складаную аперацыю. Два тыдні Мікіта правёў у шпіталі, пазней быў выпісаны і распачаў рэабілітацыю.

Каментары2

  • сутулая знаць
    30.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Роман Бондаренко
    31.12.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць