Грамадства3939

Беларуска з ЗША напісала, што хоча адправіць дачку у Мінск, таму што ў «Амерыцы няма такіх утульных дзіцячых садочкаў» — і панеслася

Дзіўная спрэчка на сотні каментароў у фэйсбук-суполцы «Беларусы ЗША. Разам лягчэй» пачалася з банальнага пытання, як цяпер праходзяць беларускую мяжу, а скончылася гісторыяй пра цудоўную ваду ў Савецкім раёне сталіцы, пасля якой можна хутка зацяжарыць.

Беларуска, якая з 12 гадоў жыве ў ЗША, напісала такі пост:

«Хочам адправіць бабулю ў Беларусь, каб яна аддала наша дзіця ў дзіцячы садок у Беларусі. У Амерыцы няма такіх утульных дзіцячых садоў і няма магчымасці вывучыць рускую мову на такім узроўні, як у рускамоўным асяроддзі. Бачым тут шмат эмігрантаў, чые дзеці вельмі дрэнна ведаюць мову роднай краіны. Потым яны вырастаюць і ўвогуле памятаюць толькі некалькі фраз. Мне страшна нават падумаць, што мая родная дачка не будзе пісаць і размаўляць на добрай рускай мове. Як цяпер сітуацыя з перасячэннем мяжы? Па-ранейшаму строгі допыт? Неяк боязна, раптам да чаго-небудзь прычэпяцца. Мы ж з Амерыкі едзем…»

Пытанне выклікала такую актыўную дыскусію, што адзін з каментатараў нават пажартаваў:

«Я сапраўды падафігеў а 6 раніцы − пад 300 каментаў! Напэўна, думаю, нехта зноў напісаў «Белоруссия».

Шмат хто напісаў, што іх не вельмі хвалюе той момант, што дзіця ў ЗША не будзе ведаць рускую мову — і што адпраўляць маленькую дзяўчынку ад бацькоў на іншы край планеты (нават калі гаворка ідзе пра радзіму) толькі з-за таго, што ў Беларусі іншыя дзіцячыя садочкі, дзіўна.

Але ж аўтарка пакрыўдзілася і паспрабавала пераканаць аўдыторыю ў тым, што адукацыя ў былых сацыялістычных краінах нашмат лепшая, а дзеці, якія прыехалі з Беларусі, Расіі ці Украіны, больш паспяховыя за тых, хто нарадзіўся ў ЗША.

У якасці прыкладу яна прыводзіць уласную гісторыю. Сцвярджае, што калі ва ўзросце 12 гадоў яна прыехала ў ЗША, то ў амерыканскай школе быццам бы сказалі, што яе веды па фізіцы, хіміі, біялогіі, матэматыцы на ўзроўні першага курса мясцовага каледжа. А вось англійская мова, нягледзячы на элітную мінскую гімназію і рэпетытара, была такой, што на ўрокі гэтай мовы прыходзілася хадзіць разам з першакласнікамі. Але ж, падкрэслівае аўтарка допісу, цяпер у яе граматыка нашмат лепшая, чым у карэнных амерыканцаў.

«Таму што працавітасць, канцэнтрацыя ўвагі, аналіз, крытычнае мысленне і іншыя навыкі, якія не даюць у амерыканскай школе, былі закладзеныя менавіта ў беларускай школе», — падсумавала яна.

Пры гэтым рускую мову жанчына лічыць вельмі складанай і кажа, што яе рэальна вывучыць выключна ў «асяроддзі пражывання рускамоўных».

Дарэчы, знайшліся беларусы ў ЗША, якія таксама хвалююцца праз тое, што незразумела, як размаўляць дзецям са сваякамі ў Беларусі, калі тыя не ведаюць англійскую мову.

Беларускія дзіцячыя садочкі ўвогуле выкліваюць у жанчыны захапленне:

«Дзіцячыя садкі цяпер у Мінску настолькі на высокім узроўні, што ні ў якое параўнанне не ідуць з амерыканскімі, дзе дзеці спяць на падлозе і ядуць халодную ежу, якую ім даюць з сабой бацькі. А колькі тут каштуюць гурткі і факультатывы, якія ў Беларусі па-ранейшаму бясплатныя ці каштуюць чыста сімвалічна. Акрамя таго, гвалт у амерыканскіх садах больш моцны, чым у беларускіх. Чытайце. Садкі, дзе дзеці спяць у ложках і ядуць гарачую ежу, ёсць толькі ў буйных гарадах і каштуюць ад 2 тысяч даляраў у месяц і вышэй».

Нехта палічыў, што гэта жлобства — шкадаваць на камфорт свайго дзіцяці 2 тысячы даляраў. А нехта наадварот абвінаваціў у крывадушнасці тых, хто не гатовы адпраўляць дзіця далёка ад бацькоў — хай нават дзеля самых выдатных дзіцячых садкоў у свеце. Таму што ў ЗША няма працяглага дэкрэтнага водпуску і многія мамы вяртаюцца на працу, калі дзіцяці ўсяго 3 месяцы — а малым займаюцца тыя ж бабулі або няні. То-бок у любым выпадку шмат часу бавіць з сынам ці дачкой не атрымліваецца.

Але скончыліся разважанні аўтаркі допісу вельмі нечакана: яна вырашыла распавесці, як яе сяброўка, якая шмат гадоў не магла зацяжарыць у ЗША, раптам зацяжарыла пасля таго, як… папіла ваду з-пад крана ў Савецкім раёне Мінска ды падыхала паветрам, насычаным кіслародам (бо Беларусь — гэта лёгкія Еўропы).

«Першае дзіця яна нарадзіла ў Амерыцы, а другое ў Мінску. Кажа, што розніцу адчула толькі ў кошце. Цяпер жыве ў Мінску. Двое дзяцей ходзяць у мінскія яслі і дзіцячы садок. У ЗША пакуль вяртацца не плануе».

Невядома чаму, але аўтарка ці адміністратары суполкі выдалілі допіс. Але хтосьці з тых, каго найбольш уразілі разважанні дамы, ужо зноў апублікаваў скрыншоты — і бурнае абмеркаванне аднавілася. Цяпер там ужо 340 новых каментарыяў.

Каментары39

  • Джэрсі
    17.01.2024
    губернскім халуям выехаўшым у штаты не хапае хамута, расейшчыны, марозіва па 5коп, ды цалебнай вады з-пад крана з савецкага раёна, зараджанай каля тэлевізара словамі правадыра 🤣🤡🤦‍♀️
  • Іван
    17.01.2024
    Як можна дзіця аддаць у садок дзе няма выбарчай камісіі,?)
  • Дзіўнае пытанне
    17.01.2024
    а, таму што расея даўно тут, і штодзённа насіраецца ўсё вышэй рускамірнымі. А ябацькі ці невероятные - гэта толькі адценні на Брыстальскай шкале. 

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася6

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову7

Кітай і Расія правялі трэція сумесныя вучэнні па супрацьракетнай абароне ў РФ2

Расіяне масіраваным ударам атакавалі Крамянчуг: у горадзе зніклі электрычнасць, вада і ацяпленне6

Пакаянне за 2020‑ы не дапамагло — канцэртаў «Драздам» не даюць. Гурт спыняе выступы, Карпанаў ідзе ў беларускамоўны стэндап13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць