Вайна1313

«Хахол, табе п*** канкрэтна». Украінцы знішчылі расійскага ваенкара ВІДЭА

Расійскага ваеннага карэспандэнта і аператара дронаў «Майсея» забілі 18 студзеня ў Крынках пад Херсонам.

Момант знішчэння базы размяшчэння аператараў дронаў. Скрын відэа: @666_mancer / X (Twitter)

«Жадаеш смерці баевікам УСУ? Падтрымлівай рускую армію!», «Прыйшоў час зрабіць сваю інвестыцыю ў ліквідацыю ўкраінскай дзяржаўнасці!», «Хахол, табе п*** канкрэтна». Такімі і падобнымі да іх выказваннямі поўніўся тэлеграм-канал «Моісей. Сводкі с фронта». У ім было каля 15 тысяч падпісчыкаў.

Аператар беспілотнікаў з пазыўным «Майсей» знаходзіўся ў Крынках на левым беразе Дняпра пад Херсонам, дзе ў лістападзе мінулага года здолелі замацавацца ўкраінскія вайскоўцы. У апошнія дні ў гэтым раёне ідуць жорсткія баі. Расійскі бок спрабуе выкарыстаць умовы надвор'я, для таго, каб выцесніць праціўніка. Днепр пакрыўся лёдам, што не дазваляе накіроўваць у Крынкі падмацаванне традыцыйным шляхам на гумовых лодках. У той жа час лёд дастаткова тонкі для таго, каб па ім прайшла ваенная тэхніка.

Аператар дронаў "Маісей" Drone operator "Moses" Оператор дронов "Моисей"
Аператар дронаў і аўтар тэлеграм-каналу «Майсей». Фота: ButusovPlus / Telegram

Нягледзячы на гэта, як паведамляюць самі расійскія ваенкары, у ўкраінцаў атрымліваецца падмацоўваць свой плацдарм. УСУ здолелі пракласці па тонкім лёдзе маршруты ў Крынкі з вострава Фралова праз рэчку Конку. А з дапамогай дронаў на востраў закідваюць боекамплекты і прадукты.

Украінцы з усіх сіл трымаюць плацдарм. Баі ідуць жорсткія. «У Крынках пекла» — так ахарактарызаваў сітуацыю за некалькі гадзін да сваёй гібелі «Майсей».

Аператар дронаў "Маісей" Drone operator "Moses" Оператор дронов "Моисей"
Запісы ў тэлеграм-канале «Моісей/Сводкі с фронта» 

Як паведамляецца, з дапамогай дронаў ён займаўся высочваннем лодак з украінскім дэсантам у Крынках.

Учора ўкраінскія сілы абароны знішчылі варожы разлік ударных беспілотнікаў. Акрамя «Майсея» загінула яшчэ некалькі расіян. Пра гібель мужа а 2-й гадзіны ночы 19 студзеня напісала яго жонка. Вядома, што байца звалі Эдуард.

Кадры знішчэння базы аператараў зʼявіліся ў сацыяльных сетках.

Чытайце яшчэ:

Навошта ўтрымліваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра? Тлумачыць эксперт

«Я вырваўся з пекла». Украінскі вайсковец распавёў Бі-бі-сі пра баі за плацдарм на левым беразе Дняпра

Каментары13

  • Хахол
    19.01.2024
    Iздзец майсейке
  • Дап. ..ся
    19.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Антисоветчик
    19.01.2024
    Как хорошо😆👍
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране6

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу22

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране6

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць