Свет1717

«Пуцін, навядзі парадак». Польскі фермер прыехаў пратэставаць на мяжу з такой просьбай

Польскія фермеры гэтымі днямі ладзяць пратэсты на мяжы з Украінай. Яны перакрылі рух грузавікоў на шасці з дзевяці прапускных пунктаў, не прапускаючы не толькі грузавы, але і пасажырскі транспарт. Падобныя акцыі робяцца і на іншых межах, у тым ліку з Чэхіяй. Пры гэтым сярод пратэстоўцаў ёсць і асобы, што адкрытым тэкстам выказваюцца ў падтрымку Пуціна і заклікаюць яго памагчы.

«Пуцін, навядзі парадак з Украінай і Бруселем, а таксама з нашымі правіцелямі», — так перакладаецца лозунг, прылеплены да аднаго са ста фермерскіх трактароў у Гажычках, што недалёка ад чэшскай мяжы.

Гэта выклікала ў Польшчы скандал, паколькі і ўлады, і грамадства ў гэтай краіне стаяць у цэлым на антырасійскіх пазіцыях і выступаюць у падтрымку Украіны. 

Арганізатары пратэсту рашуча адхрысціліся ад гэтага лозунга. Яны расказалі карэспандэнту выдання Gazeta Wyborcza, што ўдзельнікі падбіраюць банеры для мерапрыемства індывідуальна, а самі яны не толькі не маюць нічога супраць Украіны, але якраз наадварот.

«Мы трымаем за іх кулакі ў вайне, таму што ведаем, што калі яны прайграюць, то ў нас на мяжы апынецца Расія», — сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Паведамляюць, што фермера ўжо затрымалі, яму выставілі два абвінавачанні: за распальванне і ўсхваленне агрэсіўнай вайны і прапаганду таталітарызму.

Каментары17

  • Кастусь
    20.02.2024
    а из тебя хороший грызун шконок получится, пёс)) (с)
  • Хвермер
    20.02.2024
    Хай гэты паляк з чырвонай анучай едзе на магадан да свайго пуцлера. А лепей адразу ў рашысцкі акоп
  • a.hto.tam.idze
    20.02.2024
    Нешта не зусім кашэрна выглядае камуністычная ануча на тле амерыканскага трактара John Deer. Я так мяркую, фермеру трэба тэрмінова даслаць трактар Беларус у замену. А яшчэ лепей, даслаць яго ў лукашэнкаўскі калгас да абасраных кароў.

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць