Грамадства99

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

У Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай здзелку па адчужэнні жылога дома, гэтага дамагалася пракуратура. Прэтэнзіі ўзніклі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але працягнуў у ім жыць, аформіўшы дамову арэнды. Пракуратура палічыла, што сума пагаднення моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не адабрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак з паведамлення пракуратуры можна зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі, заўважыла «Люстэрка».

Валерый і Вераніка Цапкалы

«Грамадзянін, здзейсніўшы карупцыйныя злачынствы і маючы намер сысці ад адказнасці, у 2020 годзе здзейсніў адчужэнне названага жылога дома на карысць лізінгавай кампаніі на падставе дамовы куплі-продажу за 280 тыс. рублёў, у той час як рэальны кошт маёмасці складаў каля 3 млн рублёў. Пасля па дамове фінансавай арэнды, заключанай на 20 гадоў, гэты аб'ект нерухомасці быў дадзены лізінгавай кампаніяй адказчыку і членам яго сям'і ў карыстанне», — паведамляе пракуратура Мінска.

У пракуратуры палічылі, што мужчына гэтым самым спрабаваў схаваць нерухомасць ад канфіскацыі ў даход дзяржавы.

Таксама паведамляецца, што раней мінчука асудзілі па іншай справе «за атрыманне хабараў у асабліва буйным памеры, а таксама злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

«З абвінавачанага на карысць дзяржавы спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам, у суме звыш 2 млн рублёў, — сцвярджае пракуратура Мінска. — Адным з прадметаў хабару з'яўлялася аказанне выгод маёмаснага характару ў выглядзе выканання работ па будаўніцтве для адказчыка жылога дома ў Мінску».

І ў першым, і ў другім выпадках гаворка ідзе пра адзін і той жа дом. Па ўсёй бачнасці, пракуратура паведамляла пра дом сям'і Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Раней стала вядома, што ў сакавіку 2020 года іх нерухомасць па дамове куплі-продажу перайшла ва ўласнасць лізінгавай кампаніі «Райфайзэн-лізінг».

7 красавіка 2023 года ў Мінску Валерыю Цапкалу абвясцілі завочны прысуд — 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адно з абвінавачванняў было ў тым, што Валерый Цапкала атрымліваў хабар яшчэ і за тое, што забяспечваў аплату выкананых будаўнічых работ: нібыта яму зрабілі праектна-вышукальныя работы для будаўніцтва яго прыватнага дома на суму больш за 25 тысяч рублёў, а таксама аплачвалі Валерыю, членам яго сям'і і блізкім сваякам адпачынак у Крыме.

У пачатку чэрвеня 2022 года дом Валерыя Цапкалы сілавікі паказальна разграмілі.

Каментары9

  • Літвін, гаспадар з пад Вільні
    02.04.2024
    Хай звернуцца да Пуціна, па іх меркаванню "мудрага палітыка". Ён ім абавязкова дапаможа!
  • А мы ведаем
    02.04.2024
    Няма чым плаціць нішчэбродам з губазіка. Яны ж і жывуць на тым, што скралі ў змагароў з кватэр. Але ёсць напрыклад адзін падпалкоўнік, які крышуе не вельмі вялікую фірму ў Мінску за 4000$ штомесяц))
    А так канешне, трэба аджымаць маемасць і карміць дармаедаў у пагонах))
  • Анжелика
    02.04.2024
    Болотов, значит деньги заработаны трудом, а не кровью, как у тебя.

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць