Грамадства77

Луцкі: Шмат людзей выкладвае ў тыктоках свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай

Дзяржаўныя сімвалы — люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў, ідэнтычнасці нашага народа, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Дзяржаўныя сімвалы — гэта люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў, ідэнтычнасці нашага народа, якія раскрываюць яго душу, гісторыю, памкненні», — перакананы Ігар Луцкі.

У намесніка кіраўніка Адміністрацыі пацікавіліся, чаму важна ведаць і паважаць дзяржаўныя сімвалы.

«Гэта ж наша гісторыя, адлюстраванне нашага я, — падкрэсліў ён. — Мы, беларусы, заўсёды ганарыліся сваёй сімволікай. Наш сцяг мае ўнікальны арнамент, які ідзе з глыбіні стагоддзяў.

Там закадзіравана наша свядомасць, нашы традыцыі. Калі мы губляем нашы традыцыі, мы губляем краіну, губляем суверэнітэт. 19-ы артыкул Канстытуцыі гаворыць: гэта сімвалы суверэннай дзяржавы».

Праява павагі і любові да дзяржсімвалаў у лічбавым асяроддзі ў выглядзе разнастайных акцый таксама мае вялікае значэнне, упэўнены Ігар Луцкі.

«Вы бачыце, як шмат іх праходзіць у тыктоку, інстаграме, калі людзі выкладваюць свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай. Мы бачым, што гэта вельмі падымае наш патрыятычны дух. У гэтым кірунку будзем працаваць, вядома ж», — дапоўніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

А вы таксама выкладваеце ў сацсетках?

Каментары7

  • Cамотны вандроўнік
    03.04.2024
    у тыктоку, інстаграме, калі людзі выкладваюць свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай.

    Можна падумаць, што ў рэальнасці існуе шмат розных варыянтаў? Але не карыстаюцца імі. Ідзі, паспрабуй, сфоткайся з іншым сцягам!
  • Марына
    03.04.2024
    З глыбіні стагоддзяў….. Які ж ты ннвук, слуцкі. Невук!
  • No
    03.04.2024
    «Дзяржаўныя сімвалы — гэта люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў,
    ідэнтычнасці нашага народа, якія раскрываюць яго душу, гісторыю,
    памкненні», — перакананы Ігар Луцкі
    --------
    Да што ты такое, манкурт, нясеш?
    Дзе ты там убычыў нацыянальную ідэнтычнасць?

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць