За каментары пра тэракт у «Крокусе» затрымалі як мінімум 13 беларусаў
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з супрацоўнікам будаўнічай фірмы.

На ім мужчына кажа, што нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «негатыўны каментар» пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».
Гэта як мінімум 13 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расіі.
Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не, нагадвае «Вясна».
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары
А трэба было пазітыўныя каментары пакідаць?