Гісторыя1313

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Пра стварэнне новай арганізацыі паведамілі ў яе свежаствораным тэлеграм-канале.

Галоўнай мэтай стварэння інстытута заяўляецца падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. Таксама ў склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі.

У створаным тэлеграм-канале плануецца публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Каментары13

  • Ага
    06.05.2024
    «Без ідэалагічных установак», ага. Ластоўскі будзе без ідэалягічных установак хадзіць па літоўскіх падкастах і расказваць пра «літвінізм».
  • ром
    06.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Удакладняем
    06.05.2024
    Удакладніце, яны стварылі сапраўдны інстытут Вітаўта Велічэзнага з блаславення свайго сябра беларусафоба Камунтавічуса - вучыце гісторыю!

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску29

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць