Свет

Новым кіраўніком урада Шатландыі абралі памяркоўнага прыхільніка незалежнасці 

Парламент Шатландыі прызначыў новага лідара Шатландскай нацыянальнай партыі Джона Суіні першым міністрам урада гэтай часткі Вялікабрытаніі. 60-гадовы Суіні з'яўляецца прыхільнікам поўнай незалежнасці Шатландыі ад Лондана, аднак выступае за паступовы, без рэзкіх рухаў, выхад з Вялікабрытаніі, піша Бі-бі-сі.

Джон Суіні. Фота: PA Media

Папярэдні першы міністр і лідар Шатландскай нацыянальнай партыі Хамза Юсаф на мінулым тыдні падаў у адстаўку. Пасля развалу ўрадавай кааліцыі з зялёнымі яму пагражалі адразу два вотумы недаверу.

Такім чынам, Суіні ўзначаліць урад меншасці і для прыняцця рашэнняў будзе вымушаны спадзявацца на падтрымку апазіцыі: для большасці яго партыі не хапае двух мандатаў. Як чакаецца, Суіні будзе афіцыйна прыведзены да прысягі ў сераду.

Джон Суіні ўжо ўзначальваў Шатландскую нацыянальную партыю — у 2000-2004 гадах, калі яна была ў апазіцыі. Да і пасля гэтага ён быў дэпутатам розных узроўняў, а з 2007 года, калі ягоная партыя прыйшла да ўлады, займаў розныя пасады ва ўрадзе, адзін час быў віцэ-прэм'ерам.

Праграмная мэта Шатланскай нацыянальнай партыі — незалежнасць Шатландыі, і ўсе вядучыя фігуры ў партыі нязменна клянуцца ў вернасці гэтай мэты, але ў той жа час сярод іх існуюць розныя ўяўленні адносна таго, як менавіта да гэтай мэты ісці.

Джон Суіні належыць да лагера прыхільнікаў паступовага руху да незалежнасці шляхам пашырэння аўтаноміі Шатландыі ў рамках Злучанага Каралеўства.

У 2014 годзе, калі Суіні быў міністрам фінансаў і эканомікі ва ўрадзе тагачаснага лідара Шатландскай нацыянальнай партыі Алекса Сэлманда, Шатландыя са згоды Лондана правяла рэферэндум аб незалежнасці. Прыхільнікі аддзялення прайгралі з розніцай у 10 працэнтных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцейца Даніла Палянскага звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 10 гадоў1

Пуцін назваў ААЭ адным з прыдатных месцаў для яго сустрэчы з Трампам1

Заснаваны беларусам стартап запартнёрыўся з сацсеткай Трампа

У Варшаве ў беларусаў і ўкраінцаў не прынялі заявы на ДНЖ, бо іх запісаў не аказалася ў сістэме6

Аляксандра Герасіменя пра продаж кватэры з аўкцыёну: Патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць5

На рынку ў расійскім Адлеры гандлявалі самаробнай чачай — яна забіла як мінімум 10 чалавек4

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі36

Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка7

Ушакоў: Амерыканцы зрабілі нам прапанову, якая нам падалася прымальнай16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць