Расія адмяняе афармленне часовага ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі
25 лютага Расія адмяняе афармленне часовага ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі.
Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Увайшла ў сілу пастанова Савета міністраў Расійскай Федэрацыі аб тым, што 25 лютага адмяняецца афармленне часовага ўвозу ў Расію, — сказаў ён. — Разам з тым набывае моц адзін з артыкулаў Мытнага кодэкса Расійскай федэрацыі,
згодна з якім грамадзяне Рэспублікі Беларусь будуць запаўняць дэкларацыі пры ўвозе.
Мы вядзем перамовы з Расіяй, каб яны адпавядалі тым тэрмінам, як і дзейнічаў часовы ўвоз, — паўгода».
Шпілеўскі падкрэсліў, што 1 ліпеня 2010 года гэты парадак увогуле павінен быць адменены ў сувязі з уваходжаннем у дзеянне адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, якая скасоўвае межы паміж краінамі.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары