Грамадства1313

Караеў вывесіў Сцяг Перамогі над Гродзенскім драмтэатрам

Памочнік Лукашэнкі назваў гэта добрай традыцыяй.

Фота: Пул 4 Рэгіён

На даху Гродзенскага драмтэатра 9 мая ўстанавілі копію Сцяга Перамогі.

Узняў сцяг над будынкам памочнік Лукашэнкі, экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Ён распавёў, што традыцыю ўсталёўваць сцяг над тэатрам увёў дырэктар Ігар Гедзіч.

Караеў распавёў, як савецкім салдатам у 1945 годзе ўдалося прарвацца ў «цэнтр прыняцця рашэнняў» у Берліне і вывесіць сцяг над Рэйхстагам, паведамляе «Пул 4 рэгіён».

Фота: Пул 4 Рэгіён

«На сцягу паказаная дывізія, корпус і трэцяя ўдарная армія, у складзе якой ваявалі гэтыя людзі, якім выпала цяжкае выпрабаванне і адначасова гонар штурмаваць Берлін з іншымі злучэннямі і аб'яднаннямі Чырвонай Арміі, Увайсці, як цяпер кажуць, у цэнтр прыняцця рашэнняў, у логава фашысцкага звера, у Рэйхстаг і падняць над галоўнай кропкай Берліна, а такім чынам і ўсяго тагачаснага нацызму, Сцяг Перамогі», — заявіў Караеў.

Рэпліку Сцяга Перамогі стварылі ў Гродзенскім драмтэатры два гады таму. На яе выраб патрацілі сем дзён.

Каментары13

  • Так
    09.05.2024
    Беларусы асэнсавалі і асудзілі камунізм і савецкі татадітарызм? Не. Вось і калі ласка.
  • тэатралы
    09.05.2024
    перамогі над драмтэатрам?
  • Упс
    09.05.2024
    У Максіма Шабуцкага на стрымах такі ж самы сцяг вісеў.

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію15

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс35

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць