Свет88

«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе $375 мільёнаў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю

Існую агароджу лічаць часовым рашэннем.

Фота з твітара @Zelazna_Dywizja

Польшча збіраецца мадэрнізаваць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта расказаў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык. 

Паводле яго слоў, Сілезскі тэхналагічны ўніверсітэт ужо распрацаваў праект, які зробіць загароду непрыступнай для мігрантаў, піша money.pl.

Томчык адзначыў, што цяперашняя агароджа, якую паставілі пры папярэднім урадзе, — часовая. Мігранты, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі, адольваюць яе з дапамогай даволі простых інструментаў, такіх, як драбіны.

Дэталяў праекта мадэрнізацыі Томчык раскрываць не стаў. Аднак адзначыў, што ўмацаванне загароды будзе каштаваць бюджэту прыкладна 375 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым будаўніцтва фартыфікацый на мяжы з Беларуссю, пра якія казаў прэм'ер-міністр Дональд Туск — гэта асобны праект. Мадэрнізацыя загароды неабходная для прадухілення нелегальнай міграцыі, а не для барацьбы з ваеннай пагрозай, адзначыў Томчык.

Распрацоўка сістэмы траншэй і дотаў на мяжы з Беларуссю вядзецца паралельна з распрацоўкай праекта па мадэрнізацыі загароды.

Каментары8

  • Ёсік
    13.05.2024
    Толькі так можна сябе абараніць. Калі дырэктар саўгаса за санкцыі сказаў, што не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў, у які раз паказаў, што Беларусь ператварыў у прахадны двор, хто хоча, той і шляецца, палякі абралі самі дзейны спосаб стрымліваньня. Нажаль, памежную службу Беларусі ператварылі ў абслугоўваючы атрад старога вар'ята. Гэта не памежнікі, гэта гопнікі.
  • Максим Дизайнер
    13.05.2024
    Идет распил, аж щепуни летят. Война - просто непаханое поле для тыловых крыс. США до сих пор от счастья опомнится не может после ВМВ.
  • Сцяна
    13.05.2024
    Поспеху, нават зуброў больш не прапусціць(((

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода25

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода25

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць