Свет

Беларуску ва Украіне аштрафавалі за пратэрмінаваны пашпарт. Яна падала ў суд на міграцыйную службу і выйграла

Суд прызнаў, што жанчына не парушыла закон.

Грамадзянка Беларусі жыве ва Украіне з 2008 года, у яе дазвол на пастаяннае пражыванне, які дзейнічае да 2033 года. Яшчэ ў 1999 годзе яна выйшла замуж на ўкраінца, у сям'і двое дзяцей. Беларуска працуе на пад'ёмным кране ў адной з украінскіх кампаній, піша «Радыё Свабода». 

У жніўні 2023 года ў беларускі скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта. А ў снежні міграцыйная служба Днепрапятроўскай вобласці выпісала ёй адміністраціўку і штраф у 3400 грыўняў (80 еўра). На думку міграцыйнай службы, беларуска парушае закон, калі жыве на тэрыторыі Украіны без сапраўднага пашпарта.

Беларуска падала ў суд на міграцыйную службу. Яна заявіла, што з-за ваеннага становішча і баявых дзеянняў у яе няма фізічнай магчымасці з'ездзіць у Беларусь і абмяняць пашпарт. Жанчына падкрэсліла, што не парушала закон, паколькі яе дазвол на пражыванне дзейнічае яшчэ дзевяць гадоў.

Міграцыйная служба ў судзе заяўляла, што спачатку беларуску аштрафавалі за пашкоджанне дакумента аб ПМЖ — раней яны выдаваліся ў выглядзе кніжак, а не пластыку. Таксама супрацоўнікі міграцыйнай службы сцвярджалі, што папярэдзілі беларуску аб неабходнасці абмену пашпарта, але яна гэта патрабаванне, з іх слоў, праігнаравала.

Аднак суд заняў бок грамадзянкі Беларусі. У рашэнні сказана, што жанчына жыве ва Украіне на законных падставах, паколькі яе дазвол на ПМЖ сапраўды. Суд лічыць, што норма аб дзейнасці дакументаў тычыцца менавіта ПМЖ, а не нацыянальнага пашпарта замежніка.

Таксама ў рашэнні адзначаецца, што з-за вайны і фактычнай адсутнасці адносін паміж Украінай і Беларуссю ў жанчыны няма фізічнай магчымасці зрабіць новы пашпарт. Суд адмяніў адміністраціўку і штраф беларускі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі20

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень3

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»7

У Расію перакінулі комплексы C-300 і C-400 з Беларусі

У мінскім «Цэнтральным» зноў прадаюць кіндары за бесцань1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі6

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе6

Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным30

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць