Свет1111

Што вядома пра аварыю з верталётам прэзідэнта Ірана

Верталёт Мі-171, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, трапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Пошукі яго дагэтуль працягваюцца.

Раісі і Аліеў. Скрын відэа

Верталёт, на борце якога быў 63-гадовы Раісі, знаходзіцца ў раёне вёскі Узі. Гэта цяжкадаступная горная мясцовасць. На пошукі Ібрахіма Раісі адправілі 40 выратавальных брыгад.

Кіраўнік МУС Ірана паведаміў падрабязнасці аб аварыі верталёта з прэзідэнтам.

«З-за надвор'я і туману верталёту з прэзідэнтам прыйшлося здзейсніць жорсткую пасадку», — сказаў Ахмад Вахідзі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала IRIB. 

Разам з Раісі падарожнічалі міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амірабдалахіян, губернатар іранскай правінцыі Усходні Азербайджан і іншыя афіцыйныя асобы і целаахоўнікі.

Два верталёты суправаджэння даляцелі шчасна, але з прэзідэнцкім верталётам сувязь усталяваць пакуль не ўдалося. Пра лёс тых, хто знаходзіўся на яго борце, нічога не вядома.

Як піша агенцтва Reuters, іранскі чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў, што жыцці Раісі і міністра замежных спраў «пад пагрозай пасля крушэння верталёта».

«Мы ўсё яшчэ спадзяемся, але інфармацыя, якая паступае з месца крушэння, выклікае вялікую занепакоенасць», — сказаў чыноўнік.

Раней агенцтва Mehr пісала, што Раісі едзе на аўто у Тэбрыз, але пасля выдаліла паведамленне.

Пошукавая аперацыя ўскладнена з-за надвор’я. З-за моцнага туману пошукі верталёта з Раісі з паветра прыпыненыя. Працуюць толькі пешыя групы.

На тэлеканалах Ірана паказваюць, як тысячы людзей моляцца за Раісі ва ўсіх мячэцях краіны.

Незадоўга да крушэння Раісі сустракаўся з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым на мяжы краіны. Там праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця новых гідравузлоў «Худаферын» і «Гыз-Галасы» на рацэ Араз.

Раісі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Іране ў 2021 годзе. Тыя выбары прайшлі пры самай нізкай яўцы выбаршчыкаў за ўсю гісторыю Ісламскай Рэспублікі. Раісі знаходзіцца пад санкцыямі ЗША збольшага з-за яго датычнасці да масавага пакарання тысяч палітычных зняволеных у 1988 годзе ў канцы кровапралітнай Ірана-Іракскай вайны, дадае агенцтва AP.

Каментары11

  • Самосад
    19.05.2024
    Гэта не той Азербайджан, дзе Аліеў, а іранская правінцыя Усходні Азербайджан.
  • кедраневич
    19.05.2024
    Персы надеюцо на лучшее! Знакомая иранка скрестила пальцы! (ухмыляецо)
  • :-))))
    19.05.2024
    Ён едзе на калёсах Тора ў Вальхаллу?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка3

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі жукі ўзяліся знішчаць гістарычную спадчыну

Ціханоўскі: У культуры асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма22

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць участак чыгункі. Колькі каштуе дзіцячая мара?

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцвякоў» у Першай сусветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву4

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі8

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка3

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць