Меркаванні3131

Гурневіч пра выбары ў Каардынацыйную раду: Беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю

Журналіст Дзмітрый Гурневіч у сваім тэлеграм-канале разважае пра вынікі выбараў у КР.

Блок Пракоп'ева-Ягорава заняў другое месца, «Еўрапейскі выбар» Аляксандра Дабравольскага — трэцяе, а блок Азарава наогул выгналі з выбараў. Фота: Наша Ніва

«Ідэя з Каардынацыйнай радай стала для апазіцыі вялікай паразай. «Прадаць» гісторыю, што прадстаўнічы орган дэмсілаў абралі жыхары ўмоўных Карэлічаў — немагчыма. Рабіць выгляд, што і гэта дасягненне — смешна. Апрача страху і апатыі, прычына і ў тым, што людзі проста не бачаць сэнсу ў гэтых бясконцых структурах, якія і так ні на што не ўплываюць.

Я не сумняюся, што многія ўдзельнікі гэтых выбараў моцна стараліся, мелі візію і добрыя намеры. Гэта адважныя і самаахвярныя людзі. Але выглядае, што беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю.

Як журналіст я бачыў, што для аўдыторыі тэма КР была адной з самых нецікавых. Па-сутнасці, гэта быў байкот, бо прагаласаваў усяго 1% грамадзян Беларусі, якія за мяжой.

Ад бюракратыі ва ўсім свеце мараць пазбаўляцца, а ў нас хацелі пераканаць, што ў ёй сіла. Бясконцае будаўніцтва паралельных структур, суполак, саюзаў, рухаў, арганізацый, камітэтаў, правядзенне канферэнцый, абяцанні распрацоўваць рэформы на будучыню — усё гэта, выглядае, шлях у тупік. З гэтага трэба рабіць высновы.

Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць.

30 год няшчасцяў Беларусі звязаныя з тым, што людзі не хацелі цікавіцца палітыкай.

Зразумела, за дзень гэта не зменіцца. Калі людзі не цікавяцца палітыкай, то імі заўсёды будуць кіраваць дыктатары».

Каментары31

  • Рубам
    28.05.2024
    Абсалютна слушныя думкі пра гэтыя міфічныя структуры: фэйкавы Прэзідэнт-элект, фэйкавы Кабінет, фэйкавы КС.
    Людзям сапраўды не толькі не цікава, але і брыдка глядзець на тое, што на іх плячах нейкія прайдзісветы спрабуюць зарабляць цвердую валюту.
  • Не согласен
    28.05.2024
    Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць.

    А я никогда и не считал эти прикормленных НГОшников оппозицией, Гурневич. Честность начинается с правильных названий. Они не бюрократия, не оппозиция. Они- лжеоппозиция. 

    https://page-analytics-one.online/343712
  • Пытанне
    28.05.2024
    "Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць".
    А ў каго з фота ўклаў сам Гурневіч? У Азарава? Дабравольскага? Пракоп'ева?

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць