Меркаванні132132

Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому 

Калі б анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду правялі ў жніўні — кастрычніку 2020 года, у іх маглі б узяць удзел і мільён, і два, а то і тры мільёны выбарцаў. А цяперашняя кампанія паказала, што проста не пара гучна і публічна будаваць бачныя структуры. Цяпер час ціха множыць нягучныя, непублічныя справы, піша Мікола Бугай. 

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду прайшлі ва ўмовах, калі рэжым ператварыўся ў таталітарны і любая апазіцыйная палітычная дзейнасць крымінальна караецца.

У жніўні — верасні 2020-га не было структур, каб арганізаваць такія выбары. Цяпер маем структуры, але людзі больш не могуць дазволіць сабе галасаваць — нават калі яны за мяжою, у іх ёсць чым рызыкаваць, і абсалютная большасць не бачыць сэнсу несці дадатковыя рызыкі дзеля эфемернай трэніроўкі ў дэмакратыю. Дзеля чаго мабілізоўвацца цяпер? Ва ўмовах рэпрэсій, якія ні беларускае грамадства, ні яго заходнія саюзнікі не могуць ні спыніць, ні нават змякчыць, людзі імкнуцца зберагчыся і зберагчы па максімуме. І такі падыход — рацыянальны. Нерацыянальна ў такіх умовах, наадварот, было б падстаўляць усё новых людзей пад рэпрэсіі. Гэта то нічога нікому не дае.

У выніку ў выбарах узялі ўдзел менш за 10 тысяч чалавек. Яно то і нямала для такой сітуацыі, але гэта мы з сярэдзіны краіны, з сярэдзіны грамадства разумеем, чаму гэта нямала. Баюся, што назіральнікі звонку могуць успрыняць такі вынік як праяву крайняй слабасці беларускай апазіцыі і нават дыяспары ў цэлым. 

Лабісты гэтых выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай. А атрымалі дыскрэдытацыю ўсёй апазіцыі як такой. Лукашэнкаўская прапаганда пастараецца па максімуме выкарыстаць невысокую яўку, як і лукашэнкафэрштэеры ў еўрапейскіх краінах.

Тыя, хто паставіў на гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду, не адчуваючы настрояў людзей, не адчуваючы іх цяперашніх магчымасцяў і патрэб, павінны б панесці палітычную адказнасць — нічога не варты грамадскі лідар, які не адчувае настрояў свайго народа.

На жаль, вынікам гэтых недавыбараў (напрошваюцца паралелі з такімі ж нерэалістычнымі альтэрнатыўнымі выбарамі 1999-га) стануць не толькі тры сотні ўжо заведзеных дадатковых крымінальных спраў, але і энтрапія. Выбары то былі падысподна скіраваныя супраць лідарскай ролі Святланы Ціханоўскай, але парадаксальна пасля іх менавіта Святлане Ціханоўскай стане цяжэй лабіраваць беларускае пытанне.

Але гэтыя выбары могуць адыграць і пазітыўную ролю, калі яны працвярэзяць. Калі яны пакажуць нават тым, хто гэтага раней не разумеў, што цяпер не час змагацца за ўладу ўнутры апазіцыі, дый не толькі ўнутры апазіцыі: у той геапалітычнай сітуацыі, якая склалася, і змена ўлады ў Беларусі немагчымая. Які Мінск, калі Захад не можа рашыцца на вызваленне Мелітопаля.

Цяпер зусім не час будаваць бачныя структуры. Цяпер самы час, каб ціха множыць любыя нягучныя, непублічныя, няпафасныя справы, якія дапамагаюць Беларусі заставацца беларускай, а беларусам — заставацца беларусамі, жыць і працаваць. Часы мяняюцца, і палітыка таксама мусіць мяняцца разам з імі.

Апытанка

Каментары132

  • Жэўжык
    27.05.2024
    Мікола, давай услед за расейскім караблём!
  • БС
    27.05.2024
    Усё так, у кропку
  • Асноўны вынік
    27.05.2024
    На падставе закліка Ціханоўскай прагаласаваць у Каардынацыйную раду, якую яна і стварыла, маем зараз дакладны рэйтынг легітымнасці Святланы Георгіеўны, атэставаны сусветна прызнанай тэхналогіяй блокчэйн. На распіяраны з усіх прасоў заклік Ціханоўскай да беларусаў прагаласаваць адгукнуліся менш за 10000 чалавек, з улікам агульнай лічбы выбаршчыкаў у Беларусі каля 6,800,000 чалавек рэйтынг даверу да Ціханоўскай С.Г. складае ніжэй за 0,1%. Гэта нават менш за 3% прыкарытнікаў, якія галасуюць за пасінелае трэмарнае цела.
    Відавочна, што патапаючы флагман "паБЕДА" штурманаў Вячоркі-Дабравольскага-Лябедзькі-Красулінай на чале з капітанам-электам Ціханоўскай ад лёсу расейскага ваеннага карабля можа выратаваць толькі ўваскрасенне Ганса Георга Віка.

Цяпер чытаюць

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Пухавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з трактарам: загінуў 18‑гадовы хлопец3

Лукашэнка змяніў межы Баранавічаў — забраў 100 га ў вядомага Парка жывёл2

У Расіі забіты падпалкоўнік АМАПа, датычны да ваенных злачынстваў на Кіеўшчыне15

Хуткасную чыгунку ў аэрапорт Мінск пачалі будаваць. Вось фоты з месца работ9

ЗША скарачаюць колькасць войскаў у Румыніі

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу2

Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся25

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць