Свет2121

Як зменіцца свет, калі Трамп стане прэзідэнтам? Разважае Эплбаўм

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» амерыканская журналістка і гісторык Эн Эплбаўм падзялілася сваім поглядам на Дональда Трампа.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Эн Эплбаўм — амерыканскі гісторык, пісьменніца і журналістка. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. Уладальніца Пулітцэраўскай прэміі. Мае беларускія карані (яе продкі паходзяць з Кобрына). Жыве ў Варшаве. У шлюбе з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Прыняла польскае грамадзянства.

На погляд Эн Эплбаўм, Трамп «зайшоў вельмі далёка ў сваёй дэменцыі і вар'яцтве». Яна заўважае, што не ўпэўнена, што ён сам ведае, чаго хоча. Зусім іншая справа з атачэннем Трампа. «Людзі вакол яго (некаторыя з іх вельмі разумныя) дакладна ведаюць, чаго хочуць», — лічыць амерыканская журналістка і тлумачыць:

«Яны хочуць узяць і перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах, захапіць уладу і больш ніколі яе не губляць. Яны захапляюцца Орбанам (прэм'ер-міністрам Венгрыі. — НН)».

Па словах Эплбаўм, у палітычнай сістэме Венгрыі застаецца мноства дэмакратыі, але Орбан захапіў усе дзяржаўныя інстытуты. «Ён паспяхова кантралюе ўсе асноўныя, важныя СМІ. Ён змяняе правілы выбараў, Канстытуцыю, каб яна працавала для яго, каб ён мог заставацца пры ўладзе. Ён быў абраны ва ўладу, але потым змяніў правілы, каб больш ніколі не згубіць сваю палітычную моц. І гэта тое, чаго яны (людзі ў атачэнні Трампа. — НН) хочуць».

Эн Эплбаўм Эн Эпплбаум Anne Applebaum
Эн Эплбаўм. Скрын відэа: malina_by / YouTube

На погляд Эплбаўм, калі Трамп прыйдзе да ўлады, то не будзе падтрымліваць Украіну так, як гэта рабіў Байдэн. Але складана дакладна прадказаць, што збіраецца рабіць Трамп, бо «сам па сабе ён вар'ят, ён непрадказальны».

Журналістка ўпэўнена, што каманда Трампа захоча скончыць вайну:

«Яны захочуць неяк дамовіцца з Расіяй. Яны захочуць зрабіць так, каб Расія нейкім чынам была на баку ЗША. Яны б хацелі, каб Расія зноў прадавала нафту. Яны хочуць знізіць цэны на нафту».

З прыходам да ўлады Трампа, як мяркуе Эплбаўм, зменіцца баланс сілаў у Еўропе. «Віктар Орбан пачне быць больш важным. Бо ён прыклаў вялікія намаганні, каб заляцацца да Трампа. У той час урадам Германіі, Францыі і Польшчы давядзецца неяк падладзіцца. Ультраправыя ў кожнай краіне стануць больш моцнымі.

Я думаю, што Еўрасаюз будзе пад сур'ёзнай пагрозай. Вельмі імаверна, што ў якасці дзяржаўнага сакратара ці іншага чыноўніка высокага рангу ў Трампа будзе хтосьці кшталту Рычарда Грэнэла, які ў мінулым быў паслом у Германіі. Ён адкрыта антыеўрапейскі і хоча разваліць Еўрасаюз».

Акрамя гэтага, на погляд Эплбаўм, вельмі імаверна, што Трамп «вербальна ці неяк яшчэ выйдзе з НАТА, палітычна для яго выйсці будзе складана». Як адзначае журналістка,

«цяжка дакладна сказаць, што гэта будзе значыць, але НАТА — гэта яшчэ і псіхалагічная ідэя. Але ён можа сказаць, што ён больш не абараняе краіны НАТА. І тады гэта канец».

Каментары21

  • Even
    02.06.2024
    Расеі будзе горш, а свету будзе лепш чым пры Байданах-Абамах-Меркелях-Чэмбірленах.
  • Байдэн
    02.06.2024
    Няхай стане спачатку
  • Зважайце на тое, каго глядзіце
    02.06.2024
    Маліна таксама сораўскі блогер. Таму і піярыць Байдэна.

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць