Культура

«Шостае падарожжа» Касі

У сьвежым «Тузіне гітоў» перамагла песьня, напісаная 14 гадоў таму — «Шостае падарожжа» Касі Камоцкай на словы Ігара Бабкова. Матыў мокрых валасоў, зблытаных з травой, і доўгага падарожжа ўзьнік пасьля падпісаньня маніфэсту на сходзе беларуска-кельцкага зьвязу.

Песьня, напісаная на пачатку 1990-х, зьявілася ў дэбютным альбоме групы «Новае Неба» — «Дзеці чорнага гораду», і праз 14 год увайшла ў новую праграму «Акустыка». У «сьвежым» варыянце гэты твор удзельнічае ў «Тузіне гітоў». «Шостае падарожжа» было запісана падчас канцэрту Касі разам са Славам Коранем і Юліяй Глушыцкай у менскім Доме літаратара 30 кастрычніка 2004 г. Праграма выдадзена на CD.

Аўтар словаў да «Шостага падарожжа» Ігар Бабкоў напісаў тэкст адмыслова для Касі і ніколі не публікаваў яго як верш. Некалі пры падпісаньні маніфэсту на сходзе беларуска-кельцкага зьвязу ўзьнікла патрэба ў стварэньні гімну — музычнага ўвасабленьня, заснаванага на асацыяцыях з Ірляндыяй. Так у Бабкова ўзьнік матыў. Назву твору і музыку прыдумала сама Кася.

Паэт Ігар Бабкоў кажа: «Адзін мой студэнт з ЭГУ расказваў, што даўно ўжо пачуў «Шостае падарожжа» ў адной з вандровак ад знаёмых і ўвесь час меркаваў, што гэта плён народнай творчасьці. Аказваецца, гэты твор пайшоў у сьвет...»

Шостае падарожжа

твае валасы зблытаныя з мокрай травой

як чужы успамін жужалка паўзе па сьцяне

неспакойныя песьні вецер пяе ў трысьнягу

маладая вада шапоча аб бясконцай вайне

дык хутчэй жа вандроўнік зьбірайся ў дарогу хутчэй

на пагорках Эўропы зваяваныя сьпяць каралі

праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй

і аднойчы на золку вярнемся да гэтай зямлі

сярод глогу і руты на захадзе сьпіць акіян

толькі верасу вочы сумуюць аб забытай віне

там дзе кроплі шыпшыны мы знойдзем свой пакінуты дом

там маладая вада шапоча аб бясконцай вайне

дык хутчэй жа вандроўнік зьбірайся ў дарогу хутчэй

на пагорках Эўропы зваяваныя сьпяць каралі

праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй

і аднойчы на золку вярнемся да гэтай зямлі

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка8

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы8

У Мінску затапіла трамвайныя рэйкі на праспекце Машэрава

Бацька забіў сына-геймера падчас сваркі з-за гульні ў «Танкі», і яму амаль нічога за гэта не было2

Былой зняволенай па справе Tut.by, у якой на фронце ва Украіне загінуў сын, сабралі грошы за лічаныя гадзіны

«Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык» будуць прадаваць «Сваё»11

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным15

Nestlé звольніла свайго генеральнага дырэктара за раман з падначаленай10

Еўрапейскім чыноўнікам рассылаюцца паведамленні ад фэйкавага Ціханоўскага13

Падазраваны ў забойстве Парубія расказаў, навошта яго забіў: Гэта мог быць і Парашэнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка8

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць