Свет33

Падчас замаху на Трампа як мінімум адзін чалавек загінуў

Пра смерць падчас замаху на Дональда Трампа аднаго чалавека паведаміў Майкл Валентэ, карэспандэнт тэлеканала WTAE з Пітсбурга, са спасылкай на акруговага пракурора акругі Батлер.

Дональд Трамп пасля замаху. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Дэталяў адносна загінулага падчас замаху чалавека пакуль не прыводзіцца. Ёсць версія, што гэта быў адзін з прыхільнікаў Дональда Трампа, які падчас стрэлу знаходзіўся ззаду яго.

У той жа час пракурор акругі Батлер сцвярджае, што загінулых можа быць і двое. Магчыма, адзін з іх — гэта сам стралок, пра «нейтралізацыю» якога паведамілі амерыканскія СМІ.

Яшчэ адзін чалавек, магчыма, атрымаў цяжкое раненне.

@nashaniva Галоўная навіна дня #беларусь #ураган #минск #мінск #буря #погода #тепло #лето ♬ Épico - Leonardo Travensoli

Страляніна падчас мітынгу Дональда Трампа адбылася ў горадзе Батлер штата Пенсільванія. Былы прэзідэнт ЗША, як выглядае, абышоўся не вельмі цяжкімі пашкоджаннямі.

Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна праінфармавалі пра тое, што здарылася, паведаміў Белы дом. Брыфінг правялі кіраўнікі сакрэтнай службы і Міністэрства ўнутранай бяспекі, а таксама дарадца Байдэна па пытаннях унутранай бяспекі. Афіцыйных заяў з гэтай нагоды прэзідэнт ЗША пакуль не рабіў.

Лідар дэмакратычнай большасці ў Сенаце ЗША Чарльз Шумер заявіў, што ў жаху ад таго, што адбылося. Ён выказаў радасць, што Трамп знаходзіцца ў бяспецы і падкрэсліў, што гвалту — не месца ў палітыцы ЗША.

Рэспубліканскі спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майк Джонсан напісаў у сацсетцы X, што моліцца за Трампа.

Падобныя па сэнсе заявы апублікавалі таксама лідар дэмакратычнай меншасці ў Палаце прадстаўнікоў Хакім Джэфрыс і рэспубліканскай меншасці Сената Мітч Макконэл.

Таксама аператыўна адрэагаваў на падзею мільярдэр Ілан Маск:

«Я цалкам падтрымліваю прэзідэнта Трампа і спадзяюся на яго хуткае аднаўленне».

Каментары3

  • дочка Максима Дизайнера
    14.07.2024
    [Рэд. выдалена] , што скажа Индеец ? )
  • Пуцiнская вешалка маск закудахтала
    14.07.2024
    Як гэта можна было не папасць з 3 а потым i яшчэ чаргi з 5-7 стрэлаў у стаячую i ляжачую цэль? Але затое забiць iншага
  • Žvir
    14.07.2024
    Prakuror nia viedaje akaličnasciaŭ zdareńnia. Mahčyma toje, mahčyma hetaje... cyrk. Kali nia viedaješ, dyk čaho pliavuzhaješ, z jakoj metaju ? I jak jon toļki nie zapadozryŭ mahčyma duch BenLadena ? Nu, mahčyma ž, heta ž Ameryka. ;))

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць